Грамадства1414

«Супакойцеся! Ніякай правакацыі». У Брэсце новы бар назвалі ў гонар Пушкіна

У Брэсце збіраюцца адкрыць гастрабар «Пушкинъ». Яго прэзентуюць як месца, дзе «мог бы адпачываць сучасны валацуга, які, як і Пушкін, любіць свецкую ўтульнасць і гарачыя тусоўкі да раніцы».

Чаму ў гонар Пушкіна?

«Супакойцеся! Ніякай правакацыі, — заявілі ў гастрабары на гэта пытанне.

Проста бар побач з Пушкінскім універсітэтам, побач з Пушкінскай вуліцай, проста так вырашылі ўласнікі: магчыма, гэта іх улюбёны паэт».

Канцэпцыю месца ўласнікі апісалі ў інстаграме:

«Гастрабар «Пушкинъ» — гэта месца, у якім мог бы адпачываць сучасны валацуга, ён жа анфан тэрыбль. Як і Пушкін, ён любіць і свецкую ўтульнасць, і гарачыя тусоўкі да раніцы з невялікім напыленнем брудных думак у ап'янёнай галаве».

Фота: інстаграм-акаўнт бара

У меню анансуюцца класічныя і ўнікальныя кактэйлі з аўтарскім почыркам, багаты выбар напояў з усіх канцоў свету. З ежы — «стравы еўрапейскай кухні з рэверансам у бок Францыі».

Гастрабар будзе мець дзве часткі — бар і лаундж. Першае — для тусовак, другое — для спакойнага баўлення часу.

Адкрыццё чакаецца ў лістападзе.

Установа з такой жа назвай ёсць і ў Расіі. Аднак адзін са знаўцаў рэстараннага бізнэсу выказаў сумнеў адносна сувязі брэсцкага гастрабара і маскоўскага фешэнебельнага рэстарана. На яго думку, уладальнікі гастрабара назвалі ўстанову менавіта так, бо ў Брэсце «засілле Пушкіных».

«Такую завядзёнку заклалі яшчэ за савецкім часам, калі горад наваднілі савецкія адстаўнікі, а беларускі Брэст напаўнялі расійскай культурнай сутнасцю. Нічога не змянілася, і Пушкіных не становіцца меней, а цяпер яшчэ дадасца расійскае «яць». Гэта нібыта прыкмета нейкай цывілізацыйнасці, найвышэйшай культурнасці», — выказваецца суразмоўца.

Журналіст і брэстаўчанін Ігар Кулей заўважае: «Кожны ўладальнік бізнэсу мае права назваць сваю справу любой назвай, што не пярэчыць дзяржаўным законам ці нормам маралі.

У Брэст прыязджае вельмі шмат турыстаў з Расіі, і жаданне падгуляць ім зразумелае. Магчыма, пабачыўшы назву, якую яны палічаць «роднай», сваёй, яны больш ахвотна скарыстаюцца паслугамі такога бізнэсу».

З іншага боку, працягвае суразмоўца, яго засмучае той факт, што ў Брэсце закрываюцца бізнэсы з назвамі блізкімі і важнымі для горада.

«Пасля пратэстаў 2020 года ў нас закрылі краму «Князь Вітаўт». Вітаўт мае значна большае дачыненне да гісторыі нашага горада, чым Пушкін. Пры ім Берасце, другое ў Вялікім Княстве пасля Вільні, атрымала магдэбурскае права. Разам з Ягайлам Вітаўт рыхтаваў у Брэсцкім замку план, праславіўшы нашых продкаў Грунвальдскай бітвай», — нагадвае ён.

Паводле яго, ёсць і добрыя сігналы.

«Шмат гадоў папулярная лінія малочных прадуктаў берасцейскай фабрыкі «Савушкаў прадукт» «Брэст-літоўская» мела на ўпакоўках надпіс «Знатный продуктъ» і дату 1795 — год трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, калі Брэст увайшоў у склад Расійскай імперыі. І вось некалькі гадоў таму і год, і надпіс зніклі. А ўнізе банкі смятаны нават з’явілася выява вёскі з касцёлам, характэрная для нашага рэгіёна», — падсумоўвае журналіст Ігар Кулей.

Віктар Марціновіч: Краіна на літару «Ѣ»

Расійскіх турыстаў будуць вазіць па Беларусі цеплаходам

Кіраўнік «ДНР» прыехаў у Брэст і напісаў, што настаў час вызваляць «рускія гарады, заснаваныя рускімі людзьмі»

Каментары14

  • Мойша
    10.11.2022
    І навошта гэты рускаміраўскі цьверды знак які даўно стаў сымбалем рускага шавінізма на роўні з каларадка і новаспечаным "зэт".
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    10.11.2022
    У Глыбокім была крама "АлтынЪ" ... Здохла! Цяпер дам дзеўкам пазногці робяць... У Глыбокім быў гародніна-кансервавы заводЪ, які перайменавалі ААТ "КупцовЪ", ну, кабЪ русЪкаму чалавеку з асалодай заходзілі глыбоцкія кансэрвы... Няма ўжо таго заводзіка, таксама здохЪ. БольшЪ у ГлыбокімЪ няма смельчаковЪ!..
  • No
    10.11.2022
    Не Быкаў, не Караткевіч, не Міцкевіч, а імперэц Пушкін...

    У нас не толькі ўлада прадажная, але самі людзі. У іх галовах "рускі свет"
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі21

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Каханне, здрада і мядовы месяц. Жанчыну ў Індыі арыштавалі за забойства мужа адразу пасля вяселля1

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»9

Дзяржаўныя каналы Беларусі выдаюць сутычкі ў Лос-Анджэлесе за «разгон мітынгоўцаў»5

У Гомелі мужчына дапамог данесці хворага да машыны хуткай дапамогі, а ў працэсе абакраў яго1

РПЦ асвяціла харугву ГУБАЗіКа ФОТАФАКТ4

Ізраіль афіцыйна прызнаў, што перадае Украіне сістэмы СПА

«Выйшла ў лес, крычала і плакала». Палітзняволеная расіянка з вокладкі «КП» расказала пра сваё зняволенне і дэпартацыю2

За здымкі на вакзале ў віцебскім СІЗА трымаюць аршанца Яўгена Бодрыкава2

«Праца цяжкая, але плён натхняе». Сёлетні клубнічны сезон працягнецца даўжэй, чым звычайна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі21

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць