Эканоміка44

Беларус хоча, каб замежныя актывы «Беларуськалія» пайшлі на кампенсацыю ахвярам лукашэнкаўскіх рэпрэсій 

У верасні стала вядома, што асноўны ўласнік кампаніі Biriu kroviniu terminalas, якая кіруе тэрміналам насыпных грузаў у порце Клайпеды, Ігар Удавіцкі хоча выкупіць пакет акцый, які належыць «Беларуськалію». Аднак беларускі актывіст напісаў літоўскай прэм'ер-міністру, што здзелка з падсанкцыйнымі актывамі незаконная. Актывіст хоча, каб беларускія актывы не прадавалі. А калі ўсё ж прадаваць, то каб сродкі пайшлі на кампенсацыі рэпрэсаваным.

Фота: Biriu kroviniu terminalas

На працягу многіх гадоў прадукцыя «Беларуськалія» пастаўлялася на замежныя рынкі праз порт Клайпеды. Беларускі вытворца па дамоўленасці валодаў 30% акцый Biriu kroviniu terminalas (BKT). Ён выкупіў іх у 2013 годзе за 30 млн даляраў. Аднак «Беларуськалій» трапіў пад санкцыі і з лютага гэтага года спыніў пастаўляць угнаенні праз тэрмінал.

Ігар Удавіцкі звяртаўся ў Раду па канкурэнцыі Літвы, каб атрымаць дазвол на здзелку. Цяпер яму наўпрост і ўскосна належаць 70% кампаніі. У выніку бізнэсмен можа стаць аднаасобным уладальнікам тэрмінала.

Фота: portofklaipeda.lt.

Пасля таго, як пра сітуацыю стала вядома, у кабінет прэм'ер-міністра Літвы паступіў зварот ад беларуса Віталя Алейніка. З адказу на яго вынікае, што здзелка Удавіцкага з «Беларуськаліем» пад пытаннем.

«Я і мае суграмадзяне былі шчыра здзіўленыя, калі даведаліся пра намер аднаго з літоўскіх бізнэсоўцаў структураваць здзелку аб куплі акцый групы «Беларуськалій». Як толькі здзелка была пастаўлена на стол Рады па канкурэнцыі Літвы, я неадкладна прасіў гэты аддзел накласці вета на здзелку, нават не разбіраючыся ў сутнасці яе ўздзеяння на канкурэнцыю ў гэтым сектары літоўскай эканомікі. На жаль, Рада па канкурэнцыі Літвы дала свой водгук, што будзе не ў стане накласці вета на здзелку, бо пытанне не ўваходзіць у сферу іх кампетэнцыі», — адзначаў беларус у сваім звароце.

«Наша мэта — перадаць гэтыя актывы і рэсурсы людзям, якія пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі, у тым ліку і рэпрэсаваным працаўнікам «Беларуськалія», — кажа Віталь Алейнік.

Але ці можа быць канкрэтны механізм для такога выкарыстання актываў?

«Яшчэ на пачатку года я падаў хадатайніцтва ў Генпракуратуру Літвы, каб на беларускія актывы былі (прынамсі, у межах юрысдыкцыі Літвы) накладзеныя абмежаванні ў сэнсе немагчымасці перадачы правоў уласнасці на іх і гэтак далей, — кажа Віталь Алейнік. — Пракурор афіцыйна мне адказаў, што гэтае хадайніцтва далучана да матэрыялаў крымінальнай справы, заведзенай у Літве па фактах злачынстваў рэжыму супраць грамадзян Беларусі, згодна з прынцыпамі ўніверсальнай юрысдыкцыі. Санкцыі — гэта палітычны інструмэнт: сёння ўвялі, заўтра адмянілі», — заўважае Віталь.

А вось юрыдычны працэс так проста палітыкай не спыніш: таму менавіта ў межах юрыдычнага працэсу актывісты могуць «перацягнуць» нават санкцыйныя актывы у рэчышча Крымінальнага кодэкса і далей разбірацца, як па факце рэалізоўваць рашэнне суда, тлумачыць актывіст.

Ён прыводзіць прыклад: на днях спадар Янулявічус з Канфедэрацыі прамыслоўцаў Літвы заявіў, што яны могуць выкарыстаць санкцыйныя актывы для «кампенсацыі стратаў інвестараў і фізасоб», калі Лукашэнка нацыяналізуе іх бізнэс у Беларусі.

«Значыць, цалкам такія актывы выкарыстоўваць можна. Але я перакананы, што перш за ўсё гэта трэба выкарыстоўваць на карысць пацярпелых беларусаў, а не нейкіх інвестараў, якія гадамі круціліся вакол дыктатуры, а цяпер схамянуліся», — адзначае Алейнік.

Актывіст мяркуе, што ў выпадку продажу беларускія актывы за мяжой павінны прыярытэтна выкарыстоўвацца для кампенсацыі страт пацярпелых, у тым ліку і супрацоўнікаў «Беларуськалія». Але ён адзначае і іншае: Беларусі выгадна супрацоўнічаць з Літвой і мець свае актывы ў Клайпедзе з пункту гледжання лагістычных выдаткаў, дыверсыфікацыі экспартных каналаў і г.д. Тое, што рэжым пачаў распрадаваць «сямейнае срэбра» ў выглядзе актываў таго ж «Беларуськалія», не адпавядае нацыянальным інтарэсам беларусаў.

«Упэўнены, што патрэбна ўсімі сіламі захаваць нашыя актывы за мяжой у руках беларусаў да таго часу, калі мы зможам іх выкарыстоўваць у самой Беларусі», — падсумоўвае ён.

У адказе ад літоўскага ўрада падкрэслена, што Літва займае паслядоўную пазіцыю, згодна з якой асуджае Расію і Беларусь за іх дзеянні, і «прыкладае ўсе намаганні для аказання максімальна моцнага дыпламатычнага, палітычнага і эканамічнага ціску».

«У межах эканамічнага ціску неабходна забяспечыць безумоўнае выкананне ўсімі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі рэжыму санкцый Еўрапейскага саюза і мэтаў абмежавальных мер ЕС», — гаворыцца ў адказе.

«Беларуськалій» знаходзіцца ў спісе падсанкцыйных кампаній. У лісце адзначаецца, што сродкі і эканамічныя рэсурсы падсанкцыйных арганізацый і асоб павінны быць замарожаны без магчымасці іх выкарыстання.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • SHOS
    22.11.2022
    Ну говорили же все про счета синепалого и его жополизов. В чем проблема это все арестовать?
  • Вар’ят
    22.11.2022
    Чаму б i не?
  • Тбю
    22.11.2022
    Стоп. Дык Ціханоўскай ў мінулым годзе заяўляла, што любыя здзелкі з Беларуськаліем (купля-продаж) будуць незаконнымі. А цяпер вунь яно як. Адзін актывіст змагаецца.

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной7

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Усе навіны →
Усе навіны

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася38

«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі1

Расійскі прапагандыст, пра смерць якога паведамляла ГУР Украіны, пакуль жывы1

Беларус збіраў яблыкі і наткнуўся на мілага грызуна з Чырвонай кнігі ВІДЭА2

Пад Лідай спілавалі 300-гадовую сасну. Яна была жывая і здаровая17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной7

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Галоўнае
Усе навіны →