Грамадства

Яшчэ адзін суд над «рэйкавым партызанам». Гэтым разам у Лідзе

Суд Лідскага раёна 14 лістапада разглядае крымінальную справу Дзмітрыя Мядзведскага, якога абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у псаванні чыгуначных пуцей і абразе Лукашэнкі, паведамляе «Вясна».

Судовы працэс вядзе суддзя Наталля Лобан, якая зусім нядаўна, 26 верасня, была прызначана суддзёй на 5 гадоў. 

Мядзведскага затрымалі 2 верасня 2022 года, а ўжо 6 верасня з'явілася відэа з затрыманнем Дзмітрыя, у якім ён паведамляе, што ў 2020 годзе знаходзіўся ў чаце «Ліда 97%», дзе актыўна пісаў паведамленні. Таксама пісаў аб сваіх дзеяннях у плане «Перамога».

Па версіі сілавікоў, мужчына заклікаў да забастоўкі, пратэстаў, а таксама прапаноўваў арганізаваць дыверсіі на чыгунцы.

Яго вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

ч. 1 арт. 309 КК — наўмыснае псаванне транспартнага сродку ці шляхоў зносін;

ч. 1 арт. 342 КК — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;

ч. 1 арт. 368 КК — абраза прэзідэнта.

Судовы працэс праходзіць у адкрытым рэжыме.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Прызначаны новы кіраўнік Віцебшчыны5

Кронпрынц Ірана паабяцаў прызнаць Ізраіль і спыніць ядзерную праграму4

Судовага эксперта арыштавалі за данаты і «здраду дзяржаве»

У Расіі 10 гадоў рабілі сваю віягру і так не змаглі стварыць6

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць