Усяго патроху

Які адпачынак лепшы — адзін вялікі ці некалькі маленькіх? Навукоўцы далі адказ

Доўгі час панавала думка, што чалавеку дастаткова аднаго працяглага адпачынку на год, каб перазагрузіцца.

Аднак даследаванні еўрапейскіх псіхолагаў і нейрабіёлагаў, на якія звяртае ўвагу выданне Kobieta.pl, паказваюць, што для нашага мозгу куды больш карысны іншы рытм.

Прафесарка Джэсіка дэ Блум з Універсітэта Тамперэ (Фінляндыя), якая вывучае ўплыў адпачынку на ментальнае здароўе, прыйшла да высновы:

станоўчы эфект нават ад самага шыкоўнага трохтыднёвага адпачынку знікае вельмі хутка — звычайна ўжо праз тыдзень-два пасля вяртання да працы. Гэта называецца эфектам згасання.

Менавіта таму ўсё часцей гавораць не пра адзін вялікі адпачынак, а пра патрэбу ў кароткіх перапынках да сямі разоў на год.

Як сцвярджае Блюм, кароткія, але рэгулярныя адключэнні мозгу ад штодзённай руціны дазваляюць хутчэй аднаўляць кагнітыўныя рэсурсы. Усяго некалькі дзён змены рытму жыцця дастаткова, каб істотна знізіць узровень картызолу («гармону стрэсу»); палепшыць якасць сну; вярнуць здольнасць да высокай канцэнтрацыі.

Псіхолагі заўважаюць, што для мозгу важнейшыя рэгулярнасць і якасць адключэння, чым проста працягласць. Калі мы адпачываем часта і па-сапраўднаму, мозг менш застаецца ў аварыйным рэжыме пастаяннай трывогі і пачынае дзейнічаць больш гнутка.

Да падобных высноваў прыйшла група даследчыкаў пад кіраўніцтвам прафесаркі Сабіны Зонэнтаг з Універсітэта Мангейма (Германія). Яна шмат піша пра аднаўленне пасля працы і кароткія формы рэгенерацыі ў паўсядзённасці.

Ідэя простая: кароткія выезды, доўгія выходныя ці нават запланаваныя дні афлайн могуць працаваць як сістэма бяспекі для нервовай сістэмы. Замест таго, каб даводзіць арганізм да перагрузкі, такія паўзы дазваляюць рэгулярна скідваць напружанне.

Навукоўцы папярэджваюць: калі ваш «адпачынак» палягае ў тым, каб проста перанесці ноўтбук з офіса ў іншую лакацыю (напрыклад, у гатэль ці на лецішча), эфект аднаўлення будзе амаль нулявым. Мозг патрабуе не проста «змены карцінкі», а рэальнай змены кантэксту і стымулаў.

Для таго, каб перазагрузка не была фармальнай, яна павінна базавацца на чатырох фактарах мадэлі, распрацаванай Сабінай Зонэнтаг.

Першы — гэта псіхалагічная адчужанасць, калі вы цалкам перастаяце думаць пра працоўныя справы. Другі — расслабленне, якое мінімізуе фізіялагічнае напружанне арганізма.

Трэці фактар — майстэрства: занятак хобі ці спортам, што дае пачуццё поспеху і самарэалізацыі па-за прафесійнай сферай. Нарэшце, чацвёрты складнік — кантроль, калі вы самі, а не працоўныя графікі ці чужыя патрабаванні, вырашаеце, як распараджацца кожнай хвілінай свайго часу. Толькі пры супадзенні гэтых чатырох умоваў мозг здольны паўнавартасна аднавіцца.

Велізарную ролю адыгрывае кіраванне інфармацыйнымі патокамі. Пастаянныя апавяшчэнні ў тэлефоне і неабходнасць хутка пераключаць увагу вычэрпваюць нашы кагнітыўныя рэсурсы хутчэй, чым мы ўсведамляем. Нават кароткія моманты без экранаў, прагулка без тэлефона ці проста хвіліна цішыні дапамагаюць нервовай сістэме вярнуцца да раўнавагі.

Такім чынам, не абавязкова чакаць наступнага лета. Калі вы адчуваеце, што сілы заканчваюцца, магчыма, варта запланаваць бліжэйшы кароткі перапынак — такі, у якім вы сапраўды адключыцеся і дазволіце мозгу адпачыць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны36

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

На ўчастку доктаркі-патолагаанатама ў Польшчы знайшлі парэшткі 32 ненароджаных дзяцей16

Пасля матчу чэмпіянату свету заўзятары Японіі прыбралі за сабой трыбуны на стадыёне17

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ77

Ці праўда, што зніклых у апошнія гады стала больш?

У Мінску адкрыўся новы рэстаран беларускай кухні — «Палюшкі» са стравамі па рэцэптах легендарнай Алены Браніславаўны8

З дронамі і нейрасеткамі. У Нідэрландах тэстуюць лагер для 2000 расійскіх ваеннапалонных на выпадак вайны9

У «Газпрам цэнтры» патлумачылі, адкуль у недабудаваным хмарачосе ўзяўся гатовы офіс з вазонамі3

Якая будзе дамова ЗША з Іранам, пакуль няясна, але беларусам пляваць на дэталі. Важна, каб яна была17

Сына кронпрынцэсы Нарвегіі прысудзілі да 4 гадоў турмы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны36

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць