Вайна55

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы

Колькасць украінцаў прызыўнога ўзросту, якія спрабуюць незаконна трапіць у Беларусь, каб пазбегнуць мабілізацыі, за два гады вырасла больш як у трыста разоў. Беларускі расследавальніцкі цэнтр высветліў, колькі можа каштаваць ухілянтам нелегальнае перасячэнне мяжы, і якія яшчэ краіны яны выбіраюць, каб не служыць.

Фота ілюстрацыйнае

Статыстыка ўцёкаў

У 2025 годзе за спробу перасячэння ўкраінска-беларускай мяжы ўкраінскія памежнікі затрымалі 1424 мужчыны прызыўнога ўзросту, паведамілі журналістам БРЦ і ўкраінскага выдання «Слідство.Інфо» ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны (ДПСУ). Гэта ў чатыры разы больш, чым у папярэднім годзе (326 чалавек), і ў 356 разоў, чым у 2023‑м (4).

«Сёлета (у 2025‑м — рэд.) мы бачым пэўны рост, калі параўноўваць з іншымі гадамі, колькасці тых, каго мы затрымліваем за спробу незаконнага перасячэння мяжы. […] Напрамак мяжы з Беларуссю — ён істотна ніжэйшы па паказніках, чым, напрыклад, мяжа з Румыніяй або мяжа з Малдовай. Але, зноў жа, прырост ёсць», — сказаў журналістам памочнік кіраўніка ДПСУ Андрэй Дземчанка.

У мінулым годзе на ўкраінска-беларускай мяжы затрымалі больш мужчын, чым на ўкраінска-польскай. Калі ў 2024‑м на мяжы з Польшчай злавілі 467 ухілістаў, а з Беларуссю — 326, то летась колькасць тых, хто хацеў трапіць у РБ, вырасла амаль у 4,5 разу.

Паводле даных украінскіх памежнікаў, беларускі напрамак увайшоў у пяцёрку па колькасці затрыманых ваеннаабавязаных. Вышэй — Венгрыя (1841 чалавек), Славакія (2265), Малдова (4937), на першым месцы — Румынія (10066). За беларускай ідуць мяжа з Польшчай (511 чалавек у 2025 годзе) і з Расіяй (адзін чалавек).

Кошт уцёкаў

У каментары журналістам Юрый Шахрайчук, начальнік прэс-службы 9‑га памежнага атрада імя Сечавых Стральцоў, які патрулюе ўкраінска-беларускую мяжу, паведаміў, што сіламі атрада «ўжо было выяўлена больш за 70 арганізаваных злачынных груп, груповак, якія займаюцца менавіта перапраўкай людзей праз мяжу».

Журналіст БРЦ пагутарыў з прадстаўніком адной з такіх груп у Telegram. Той прапанаваў купіць правераны маршрут уцёкаў з Украіны або аплаціць паслугу «пад ключ»: заказаць аўто з дасведчаным кіроўцам, які аб’едзе блокпасты ва Украіне і прывязе да мяжы ў той час, калі на беларускім баку будзе дзяжурыць «свая змена» памежнікаў. За дапамогу ў нелегальным выездзе для двух мужчын суразмоўца папрасіў $16 тысяч. У гэтую суму ўваходзіць арганізацыя ўцёкаў у Беларусь, а потым — у ЕС.

«Глядзіце, вас забяруць з Кіева, вас забяруць з любога пункта. У гэтым няма ніякай праблемы. Вас забяруць проста з дому. […] Вы аплачваеце ўжо калі сядзіце ў машыне. Выключна», — запэўніў ён.

Фота: БРЦ

Падчас дзеяння ваеннага становішча ва Украіне мужчынам ва ўзросце ад 23 да 60 гадоў абмежаваная магчымасць пакідаць краіну. Зрабіць гэта могуць толькі тыя, хто падпадае пад правілы перасячэння мяжы і мае для гэтага адпаведныя дакументы, напрыклад, тыя, хто страціў на вайне блізкіх сваякоў.

Каментары5

  • бабруйчанін
    15.01.2026
    Шчырыя дабразычлівыя беларусы
    Вельмі уважліва да ухілянтаў бежанцаў абіраюшчых сёння зараз рБеларусь
    Пасля 2014 таксама папяраджал
  • Ян
    15.01.2026
    Зараз сюды прыдуць варшаўскія інтэрнэт-ваяры і напішуць што-небудь пра здраду і здраднікаў ВЯЛІКАЙ УКРАІНЫ.
    І што вось яны бы адразу ў штурмавікі пайшлі бы, але не могуць, трымаюць эканамічны фронт з Варшавы
  • Тетя Песя
    15.01.2026
    Засранцы. А кто за них воевать будет?

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў12

Заснавальнік вядомага мінскага бара «Карма» адкрыў ужо трэцюю ўстанову ў Варшаве. Што за яна?7

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць