Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў выклікаў расійскага пасла ў МЗС «з патрабаваннем неадкладнага падрабязнага тлумачэння». Падставай стала падзенне ракеты на польскай тэрыторыі паблізу мяжы з Украінай.

Фота: Facebook / WoW — Wolski o Wojnie
«15 лістапада 2022 года адбыўся чарговы шматгадзінны масіраваны абстрэл ўсёй тэрыторыі Украіны і яе крытычнай інфраструктуры з боку узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. У 15:40 ракета расійскай вытворчасці ўпала на тэрыторыю вёскі Пшэводаў Грубешуўскага павета Люблінскага ваяводства, у выніку чаго загінулі два грамадзяніны Рэспублікі Польшча», — гаворыцца ў паведамленні польскай установы.
Каментары