Вайна44

Прарасійскія надпісы на целе ўкраінскага вайскоўца выразаў хірург падчас аперацыі

Украінскі вайсковец Андрэй, які больш за 15 месяцаў таму трапіў у палон да расіян з цяжкім раненнем у вобласці паху, пасля аперацыі ў расійскім шпіталі прачнуўся з выпаленымі на жываце надпісамі «Слава России» і літарай Z. Украінскія спецыялісты мяркуюць, што гэта было зроблена хірургам, які праводзіў аперацыю, піша «Суспільне».

Паводле слоў кіраўніка рэабілітацыйнай праграмы «Неопалимі» Максіма Туркевіча, гэтыя надпісы, хутчэй за ўсё, зрабіў расійскі хірург падчас аперацыі, пакуль ваяр быў пад агульнай анестэзіяй.

Надпісы выкананыя з дапамогай медыцынскага электракаагулятара, а не бытавымі сродкамі.

Цяпер Андрэй знаходзіцца ў львоўскім шпіталі і праходзіць курс лячэння і рэабілітацыі. Яму ўжо зрабілі першую ін’екцыю полінуклеатыдаў для аднаўлення скуры. У найбліжэйшыя тыдні будуць працягвацца працэдуры, а прыкладна праз паўгода плануецца выкарыстанне лазернага лячэння, каб выдаліць гэтыя шнары.

Туркевіч адзначае, што цалкам вывесці надпіс магчыма, хоць дакладны тэрмін залежыць ад асаблівасцяў гаення.

«Адназначна казаць нешта наперад — вельмі складана. Тое, што там можна будзе зрабіць адчувальны прагрэс — гэта дакладна. Мы будзем рабіць усё магчымае, каб яго звесці да нуля. Я думаю, рана ці позна яго ўдасца да нуля звесці. Ключавое пытанне хутчэй у тым, колькі гэта можа заняць часу. Я думаю, што мы выйдзем на сур'ёзны вынік, калі ўжо будзе практычна незаўважны гэты надпіс, месяцаў праз 6».

Каментары4

  • Кату катава
    16.06.2025
    Як сказаў бы Менгеле: "Мой $@#дюк". Але ў адрозненне ад Ёзэфа гэтага знойдуць, няма сумневу. Хай ужо піша тэстамэнт.
  • ох божухна
    16.06.2025
    Адны рэзалі-пісалі
    Другія рэжуць-сціраюць.
  • Андрусь
    16.06.2025
    А калі пад гэтым "херУргам" выбухне які-небудзь самакат, расійская прапаганда казацьме, што ўкраінцы тэракт супраць мірнага медыка здзейснілі.

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы46

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый5

У Турцыі сабралі з вуліц у прытулкі ўсіх бяздомных жывёл3

Калеснікава: Адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску?31

Крэўскі замак раскрыў галоўную таямніцу: знайшлі ўваход у цямніцу, дзе задушылі Кейстута18

У Вялікабрытаніі праз больш чым паўгода пасля знікнення ў лесе зноў заўважылі капібару Самбу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы46

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць