Культура33

Літаратуразнаўцу Андрэя Каляду пахавалі ў Лондане

Слаўны беларускі літаратуразнаўца, перакладчык і мэтр культуры беларускага маўлення Андрэй Каляда памёр 13 кастрычніка ў Мінску, але яго прах быў пахаваны 18 лістапада на Бромптанскіх могілках у Лондане, піша «Новы час».

У брытанскай сталіцы жыве дачка Андрэя Каляды — Наталля Каляда з мужам Мікалаем Халезіным.

Цырымонія развітання адбылася ў могілкавай капліцы. Службу правёў святар Сяргей Стасевіч. Цяпер на вядомых лонданскіх могілках з'явілася новае беларускае месца ўшанавання памяці і наведвання. Апрача магілкі Андрэя Каляды ў Бромптанскім некропалі пахаваныя іншыя славутыя асобы: лідарка брытанскага суфражысцкага руху Эмэлін Панкгерст, пісьменнік і стваральнік слова «фальклор» Уільям Томс, мастак Валянцін Прынсэп, палярны даследчык Эдвард Белчэр, геалагіня Шарлота Мэрчысан і іншыя.

Навуковец і педагог пакінуў важны, просты і такі аптымістычны запавет беларусам, многія з якіх у час беларускага гвалту і вайны зусім побач згубілі арыенціры: «Трэба жыць — рабіць сваё, а не існаваць, не дажываць».

Каментары3

  • Грышка
    20.11.2022
    Вечная яму памяць.
  • Mar
    20.11.2022
    Значит Халезин с Колядой уже не собираются возвращаться?
  • Жах
    21.11.2022
    Як магчыма з гэткім бацькам існаваць учапіўшыся ў расейшчыну? Але ж Наталлі ўдалося.       

Цяпер чытаюць

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана3

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларусы адпачылі на круізным лайнеры за 7300 еўра5

У Мядзелі вырасцілі гіганцкі памідор11

Памер дапамогі на дзяцей да трох гадоў зробяць розным для ўсіх сем'яў11

У Гродзенскім заапарку ўпершыню нарадзілася птушаня палярных соў3

Беларуска два гады здымала кватэру ў Польшчы, а потым атрымала рахунак на восем тысяч еўра5

Новы прарэктар па бяспецы пратрымаўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ўсяго дзевяць месяцаў1

З-за ўдару дрона не працуе пункт пропуску на беларуска-расійскай мяжы2

Мілінкевіч пакінуў у спадчыну пасля сябе канцэпцыю, якая застаецца жыццяздольнай і актуальнай. Піша Мікола Бугай13

У цэнтры Мінска прадаюць заводскі корпус за велізарныя грошы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана3

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць