Меркаванні

Эрыксан: Беларускае грамадства гатова да абмеркавання пытання аб пакаранні смерцю

Пра гэта заявіў пасол Швецыі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Еўрапейскаму дню барацьбы супраць пакарання смерцю.

Беларускае грамадства гатова да абмеркавання пытання аб пакаранні смерцю.
Такую думку выказаў сёння, 12 кастрычніка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан на прэс‑канферэнцыі, прысвечанай Еўрапейскаму дню барацьбы супраць пакарання смерцю.

«Мы заўважылі, што ў апошнія гады ў Беларусі зменшылася колькасць прыгавораных да вышэйшай меры пакарання. У беларускім грамадстве па ініцыятыве ўлад пачалося абмеркаванне магчымасці ўвядзення мараторыю на прымяненне смяротнай кары, у парламенце створана рабочая група, якая будзе вывучаць гэта пытанне», — сказаў ён.

Паводле слоў Стэфана Эрыксана, Еўрасаюз вітае гэтыя крокі беларускіх улад і спадзяецца, што пачатая дыскусія будзе мець прадаўжэнне і завершыцца ўвядзеннем мараторыю.

«Але пакуль у Беларусі пакаранне смерцю прымяняецца, мы будзем узнімаць гэта пытанне спадзеючыся пераканаць уладу», — сказаў ён. Пры гэтым пасол падкрэсліў, што ніхто не можа прымусіць Беларусь або якую‑небудзь іншую дзяржаву, якая прымяняе смяротную кару, прыняць рашэнне аб увядзенні мараторыю.

Адказваючы на пытанні журналістаў аб неабходнасці правядзення рэферэндуму па пытанню ўвядзення мараторыю на пакаранне смерцю, пасол Швецыі адзначыў, што кожная краіна сама вырашае, якія рэферэндумы праводзіць. У той жа час ён лічыць, што ёсць пытанні, якія не варта выносіць на ўсеагульнае абмеркаванне, і смяротная кара — адно з іх. Галоўнае — не рэферэндум, а каб улады занялі цвёрдую прынцыповую пазіцыю, сказаў ён.

Стэфан Эрыксан таксама адзначыў, што пакаранне смерцю прымяняецца ў многіх краінах свету, у тым ліку ў ЗША. «Гэта адно з пытанняў, па якіх у ЕС і ЗША няма згоды», — дадаў ён.‑

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы68

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

«Антыдэпрэсант, які павінны прапісваць у рэцэптах спецыялісты». Што новае можна вычытаць у коласаўскай «Новай зямлі»9

У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак1

У Кітаі робат-гуманоід у паўмарафоне ўпершыню абагнаў людзей

Бізнэс-лэдзі і блогерка Вольга Глеб закрыла перадапошнюю краму свайго брэнду адзення, а цяпер пачынае распрадаваць вытворчасць10

У Мінску каля Ждановіч загарэўся двухпавярховы прыватны дом

«З часам я здорава накачаў ногі, скінуў 17 кг». Беларусы расказалі, як працуюць кур'ерамі ў Польшчы6

Падчас аўтагонкі ў Германіі сутыкнуліся сем машын, адзін пілот загінуў1

У дзіцячым харчаванні аднаго з еўрапейскіх вытворцаў знайшлі пацучыную атруту4

На пажары ў Лідзе загінулі тры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы68

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць