Праект быў падрыхтаваны карпарацыяй у партнёрстве з Міністэрствам культуры Украіны і найбуйнейшымі музеямі краіны. Працу над ініцыятывай пачалі яшчэ пяць гадоў таму, цяпер яна стала асабліва актуальнай праз вайну. Турысты з іншых краін пакуль не могуць свабодна прыехаць, каб асабіста пазнаёміцца з культурнай спадчынай і славутасцямі Украіны. Тым больш, што ў ходзе баявых дзеянняў многія гістарычныя помнікі, музеі, архівы, бібліятэкі, рэлігійныя і іншыя культурныя аб'екты ўжо пашкоджаны ці разбураны, піша Meduza.io.

Праект «Украіна побач» падзелены на чатыры асноўныя напрамкі.

У раздзеле «Культура» можна пазнаёміцца з украінскімі народнымі традыцыямі (святкаванне Вялікадня і Івана Купалы, абрады Ваджэнне куста і Каліта), гісторыяй нацыянальных касцюмаў і ўпрыгожванняў, рамёстваў і народнай музыкі (напрыклад, казацкія думы кабзароў).

Асобная частка прысвечана ўкраінскай кухні. Карыстальнікі могуць даведацца рэцэпты прыгатавання такіх страў, як боршч з пампушкамі, сала, дзеруны, варэнікі, катлета па-кіеўску, баклажаны па-херсонску, палтаўскія галушкі, галяшка па-данбаску.

Акрамя таго, на платформе прадстаўлены фільмы, прысвечаныя сучаснай модзе, кіно, стэндапу, танцавальнай і рэйв-культуры Украіны.

У раздзеле «Архітэктура» карыстальнікі могуць паглядзець на 3D-мадэлі гістарычных помнікаў, такіх як:

напрыклад, Сафійскі сабор у Кіеве;
Нацыянальны тэатр оперы і балета;
Мікалаеўскі касцёл;
Мастацкі музей у Херсоне;
Белгарад-Днястроўскі крэпасць у Адэскай вобласці;
Званіца Успенскага сабора ў Харкаве;
Падгарэцкі замак у Львоўскай вобласці.

Асобныя гіды прысвечаны Кіеву (сярод пунктаў наведвання: Дом з хімерамі, помнікі Залатыя вароты і Радзіма-маці, Кіева-Пячэрская лаўра) і Пацёмкінскай лесвіцы ў Адэсе.

У раздзеле «Мастацтва» можна наведаць віртуальную галерэю, пазнаёміцца з экспазіцыяй Чарнігаўскага абласнога мастацкага музея імя Галагана, пачытаць гісторыю стварэння старажытных абразоў, паглядзець творы ўкраінскіх авангардыстаў пачатку ХХ стагоддзя (напрыклад, карціну «Час» Давіда Бурлюка з Мастацкага музея Дняпра або эскіз Аляксандра Хвастэнкі-Хвастова да оперы «Любоў да трох апельсінаў», над якой мастак працаваў у 1926-1927 гады ў Харкаве) і, нарэшце, паглядзець павільён Украіны на Венецыянскай біенале ды іншае.

Праект «Украіна побач» падтрымала першая лэдзі Украіны Алена Зяленская.

«За месяцы вайны ў нас больш за 500 пашкоджаных або разбураных музеяў, гістарычных пабудоў, храмаў. Усё гэта стваралася пакаленнямі украінцаў для новых пакаленняў. Такім чынам, адразу стала ясна — нам трэба ратаваць ад нашэсця не толькі нашых людзей, але і нашу культуру, мастацтва. Наша культура — не толькі наша. Гэта спадчына ўсяго цывілізаванага свету. Калі культурныя каштоўнасці губляе адна краіна, губляе ўвесь свет. Так што давайце захоўваць і прымнажаць, глядзець, захапляцца — гугліць ўкраінскую культуру — і так узбагачаць свет», — сказала яна.

Агулам на платформе Google Arts & Culture ў лічбавым выглядзе размешчаны ўжо больш за шэсць мільёнаў розных культурных артэфактаў і звыш 400 тысяч твораў мастацтва з музеяў 80 краін.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0