«За кожную песню ім даюць па 15 сутак». Што адбываецца з музыкамі TOR BAND
«Радыё Свабода» даведалася, што цяпер адбываецца з музыкамі гурта TOR BAND Дзмітрыем Галавачом і Яўгенам Бурло, якія былі затрыманыя 28 кастрычніка і дагэтуль не выйшлі на волю. Як стала вядома, музыкаў трэці раз запар пакаралі арыштам на 15 сутак.

«Ім за кожную песню даюць па 15 сутак. Ходзяць чуткі пра крымінальную справу, але пакуль яе няма, наколькі я ведаю. У Рагачове цяпер «трасуць» людзей, якія здымаліся ў кліпах TOR BAND. Пераважна праводзяць прафілактычныя гутаркі. Некаторых затрымліваюць, калі знаходзяць падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы. У дзяржаўных арганізацыях і на прадпрыемствах былі сходы. Людзей папярэджвалі, каб прыбралі ў сацыяльных сетках TOR BAND, спасылкі на іх, рэпосты. Пагражалі арыштамі», — расказала крыніца «Свабоды».
Іншы суразмоўца паведаміў, што «некага наверсе» раз'юшыла песня «Бацька». У кліпе на яе здымаліся прыкладна сто чалавек.
«Іх цяпер шукаюць, апытваюць. Шукаюць хоць што, хоць якія падпіскі на «экстрэмізм», — паведаміла крыніца «Свабоды».
Арыштаваных музыкаў надалей трымаюць у Рагачоўскім ІЧУ. Іх трэці 15-дзённы тэрмін мае скончыцца 13 снежня.
Чытайце таксама:
Песня Tor Band «Мы не народзец» стала настолькі народнай, што пад яе запісваюць тыктокі нават лукашэнкаўцы ВІДЭА
Разам з музыкамі Tor Band быў затрыманы фатограф, які здымаў для іх кліпы
Сілавікі завалодалі акаўнтамі гурта Tor Band і выдалілі ўсе кліпы з мільёнамі праглядаў
Пяць фактаў пра гурт Tor Band, удзельнікаў якога затрымалі ў Рагачове з сем'ямі
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары
Будзе старонка групы з 7млн972тыс праглядаў, кліп Бацька. Астатні кантэнт выдалены. Але можна паласкаць усё анонсы на кампазіцыі Tor Band, што выдасць Ютуб, пакінуць каментар. Падпісацца на старонку. Гэта дапаможа старонцы стаць папулярнай і не згубіцца, калі адновіцца напаўненне кампазіцыямі!