Квіток на прыгарадныя цягнікі ўжо можна набыць праз сканаванне QR-кода
На Беларускай чыгунцы цяпер тэстуюць магчымасць аплаты білетаў па QR-кодзе ў тэрміналах самаабслугоўвання, паведаміла прэс-служба ўстановы.

Праўда, пакуль гэта толькі эксперымент, і распаўсюдзілі яго ўсяго на два пункты:
магчымасць аплаты білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі з'явілася ў сталічных тэрміналах самаабслугоўвання на станцыі «Мінск-Пасажырскі» і прыпыначным пункце «Інстытут Культуры».
Цяпер, акрамя варыянтаў аплаты наяўнымі і банкаўскімі карткамі, у гэтых тэрміналах даступны разлік і з дапамогай мабільнага дадатку «Аплаці». Каб купіць білет праз новы сэрвіс, неабходна адсканаваць QR-код, які з'яўляецца на экране пасля выбару віду аплаты.
Калі гэтая магчымасць будзе актыўна выкарыстоўвацца пасажырамі БЧ, то абяцаюць прыняць рашэнне аб усталяванні такіх апаратаў аплаты на іншых станцыях і прыпыначных пунктах Беларускай чыгункі.
-
«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення
-
У Ляхавічах школьнік падчас футбольнага матча вывеў на табло нецэнзурнае слова. Як яму гэта ўдалося?
-
На папцы ў Святланы Ціханоўскай цяпер партрэт палітзняволенага журналіста Андрэя Пачобута ФОТА
Каментары