Грамадства

Памерла 47‑гадовая мадэль Алена Запекіна

Стала вядома пра заўчасную смерць 47‑гадовай мадэлі Алены Запекінай (Чабаганавай). У свой час яна здымалася ў кліпе Аляксандра Саладухі і супрацоўнічала з вядомым мадэльерам Сашам Варламавым, у тым ліку дапамагала яму з арганізацыяй фестывалю «Мельніца моды».

Па інфармацыі сяброў, апошнім часам жанчына цяжка хварэла, і ўрэшце хвароба перамагла.

Алена Запекіна. Фота: «Аднакласнікі»

Гісторыя прыходу Алены ў мадэльны бізнэс цікавая тым, што яе рост быў 167 сантыметраў. Па мерках прафесіі — невялікі. У 1995 годзе, будучы 16‑гадовай дзяўчынай, яна прыйшла на першы кастынг конкурсу «Супермадэль Беларусі». Па яго выніках адабралі 15 дзяўчат, а Алена стала запасной, 16-й. Але яна вельмі падабалася фатографам і дызайнерам, таму Саша Варламаў запрасіў яе да сябе ў агенцтва на працу.

Пазней Алена не толькі выходзіла на подыум нароўні з высокімі каляжанкамі, але і стала вядучай мадэллю ў самім агенцтве. Яна лічылася адной з самых папулярных прафесіяналак у сваёй сферы ў канцы 90‑х і пачатку нулявых.

Пры гэтым іншыя, больш высокія мадэлькі, адмыслова падкрэслівалі сваю перавагу над Аленай. Яна не раз адчувала сябе белай варонай і ізгоем.

У гэтым кліпе Саладухі Алена — дзяўчына з гітарай. 

Паралельна з працай у сферы прыгажосці Алена здолела скончыць юрыдычны факультэт. Пазней яна сама дапамагала мадэлям-пачаткоўцам, працавала ў цэнтры моды і стылю «Імёны».

Па рашэнні сваякоў развітанне з Аленай будзе закрытым — выключна для сям’і і самых блізкіх.

Каментары

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць