Свет

У Расіі фатографа асудзілі да 16 гадоў за перадачу амерыканцу легальнай кнігі пра савецкія бункеры

Пермскі краёвы суд прызначыў 16 гадоў калоніі фатографу і музыканту Грыгорыю Скварцову па справе аб дзяржаўнай здрадзе (артыкул 275 КК РФ). Падставай для крымінальнай справы стала тое, што ён перадаў амерыканскаму журналісту кнігу пра савецкія бункеры, якую можна адкрыта купіць, піша Бі-бі-сі.

Гаворка ідзе пра кнігу «Савецкія сакрэтныя бункеры»: гарадская спецыяльная фартыфікацыя 1930—1960-х гадоў» гісторыкаў Дзмітрыя Юркова і Сяргея Палятаева з ілюстрацыямі Анастасіі Зотавай.

Аўтары кнігі, паводле іх уласных слоў, вывучылі дзве тысячы старонак дакументаў з 11 архіваў, у тым ліку рассакрэчаную інфармацыю пра савецкія фартыфікацыйныя збудаванні — напрыклад, пра «Метро-2».

Гэтая кніга не забароненая і свабодна прадаецца. На яе сайце гаворыцца, што цяпер наклад раскуплены, але асобнікі можна знайсці на сэрвісе «Авіта». На тым жа сайце апублікаваны фрагменты хвалебных водгукаў на кнігу ў праўладных «Расійскай газеце» і «Камсамольскай праўдзе».

Скварцоў — вядомы ў Пермі фатограф, які цікавіцца прамысловай і архітэктурнай здымкай, а таксама заснавальнік індастрыял-групы Jagath, якая часта выступала ў Пермі: у шахтах, на закінутых будоўлях і ў заводскіх цэхах.

Адно з яго захапленняў — руфінг (экстрэмальныя падарожжы па дахах і іншых вышынных аб’ектах), і ў 2016 годзе яны разам з нявестай трапілі ў навіны як пара экстрэмаў-маладажонаў, што зрабіла вясельную фотасесію на вяршыні антэны пермскай тэлевежы.

29 лістапада 2023 года Скварцоў павінен быў прыляцець з Пермі ў Пецярбург, але знік. Пазней высветлілася, што Лефортаўскі суд Масквы ў гэты дзень адправіў фатографа ў СІЗА па справе аб дзяржаўнай здрадзе.

На старонцы Скварцова ў «УКантакце» апублікавана гісторыя яго затрымання, якую ён даслаў у лісце. Тую ж гісторыю ён выклаў у пісьмовым інтэрв’ю «Першаму аддзелу».

Паводле яго слоў, разам з кнігай асобна прадаваліся фатаграфіі рассакрэчаных архіўных дакументаў (больш за тысячу старонак), і менавіта гэтыя дадатковыя матэрыялы разам з іншымі фота і схемамі з інтэрнэту ён пераслаў знаёмаму журналісту «з мэтай публікацыі», таму што «хацеў падзяліцца з грамадскасцю» — і спадзяваўся атрымаць ганарар.

Публікацыя не адбылася: паводле слоў Скварцова, ФСБ затрымала яго знаёмага, таксама зацікаўленага схемамі, і той забараніў публікаваць свой матэрыял.

Як сцвярджае Скварцоў, пры затрыманні, якое адбылося ў яго дома ў Пермі, аператыўнікі яго збівалі і зневажалі, а таксама патрабавалі назваць на камеру імя журналіста, якое ён за паўгода ўжо забыў.

Хоць Скварцоў выкарыстоўваў не кнігу, а толькі дадатковыя матэрыялы да яе, следчы адправіў на экспертызу менавіта кнігу, распавядаў абвінавачваны ў дзяржаўнай здрадзе.

Канал падтрымкі паведамляў, што ў СІЗА фатограф працягваў займацца творчасцю, маляваў схемы фантастычных будынкаў і нават распрацоўваў свой мерч.

Віну Скварцоў не прызнаў. Ён настойвае, што не меў доступу да дзяржаўнай таямніцы і зламыснага намеру, а перададзеныя ім звесткі не былі засакрэчанай інфармацыяй.

«Звесткі, відаць, што ўяўляюць сабой дзяржаўную таямніцу, а менавіта схемы, якія змяшчаюць інфармацыю пра дыслакацыю спецыяльных аб’ектаў, пры бяздзеянні ФСБ і ГУСП [Галоўнае ўпраўленне спецыяльных праграм прэзідэнта Расіі] цягам дзесяцігоддзяў знаходзіліся ў свабодным доступе ў інтэрнэце і цяпер працягваюць там знаходзіцца», — падкрэсліваў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Малады магілёвец касіў ад войска на радзіме, а ў выніку пайшоў ваяваць за Расію і знік. Маці спадзяецца, што хаця б у палоне8

Ціханоўская: Мы заклікаем ЗША не ціснуць на Літву наконт санкцый26

Маскве ўдалося прарваць марскую блакаду Кубы. Чаму Вашынгтон не перахапіў расійскі танкер?10

У Вільні каля Сейма Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг як знак салідарнасці з Беларуссю5

Губарэвіч спрабуе ўзяць Бабарыку на слабо: «Ёсць апасенні, што не атрымаецца пераадолець прахадны бар’ер на выбарах у КР?»21

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць