Кіно

«САС: невядомыя героі»: бадзёранькі серыял пра вайну, мужчын, жанчын і парашуты

Спецыяльная авіяцыйная служба — знанае падраздзяленне брытанскай арміі, якое стала ўзорам для арганізацыі сілаў спецаперацый шмат у якіх краінах. Канал ВВС прэзентаваў серыял пра тое, як паўставала САС.

Гэтае фота і наступнае: кадры з афіцыйнага трэйлера серыяла

Калі чытаеш назву — «САС: невядомыя героі» (SAS: Rogue Heroes) — можна падумаць, што гэта будзе дакументалка на гістарычным канале. Але гэта не дакументалка, а вялікая драма пра стварэнне сіл спецпрызначэння ў 1941 годзе. Дасціпная, жвавая, упэўненая ў сабе і часам вельмі жорсткая, папярэджвае Guardian.

У стужцы многае класічна — ад музыкі, стылізаванай пад тую эпоху, да сцвярджэння, што серыял заснаваны на праўдзівых падзеях. Сцэнарыст карціны Біл Найт казаў журналістам, што яму давялося згладзіць некаторыя вуглы, каб гледачам было лягчэй паверыць у гісторыю.

А гэтая гісторыя і праўда можа падацца абсурднай. Пачынаецца яна з калоны грузавікоў, што спрабуюць прабіцца з Каіра ў стратэгічна важны партовы горад Тобрук. Потым вам хутка раскажуць пра становішча ў Другой сусветнай вайне на той момант — гэта быў момант, калі здавалася, што калі Брытанія і саюзнікі не зменяць тактыкі змагання супраць фашыстаў, іх чакаюць паразы.

Мы чуем лаянку, бачым электрагітары і пачынаем здагадвацца, што перад намі — не класічная прыгладжаная ваенная драма. Гэтае пачуццё толькі ўзмацняецца, калі мы знаёмімся з героямі бліжэй. Здаецца, дысцыпліна з арміі павінна мець вялікае значэнне, але герой можа разбіць галаву старшага афіцэра аб раяль, калі той перапыняе яго партыю ў шахматы, і яго пры гэтым не пакараюць.

Невядомыя героі з САС дзёрзкія, бо вайна дае магчымасць быць дзёрзкім. Як кажа ў сваёй серыяльнай прамове Дэвід Стырлінг, заснавальнік САС, вайна дала ім свабоду паводзіць сябе як «звяры. А мы і ёсць звярамі».

Фашысты наступаюць на поўначы Афрыкі, і аднаму з герояў прыходзіць ідэя. Што калі стварыць парашутны полк і атакаваць нацысцкія канвоі з пустыні, а не з мора? 

Ёсць тут і жанчына — Ева, афіцэр французскай разведкі ў чырвонай сукенцы з чырвонай памадай і цыгарэтай, якая гатовая адпраўляць мужчын на верную смерць.

Ёсць і інтрыгі.

Біла Найта, сцэнарыста «САС: невядомых герояў», ведаюць па «Вострых казырках», для якіх ён таксама пісаў сцэнарый. Ваенная драма ад Найта атрымалася весялейшай, хаця і ў нечым падобнай да серыяла-папярэдніка. Бадзёранькі серыял на выхадныя.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 8,2/10

Rotten Tomatoes — 100% (крытыкі), 89% (гледачы)

Чытайце таксама:

Carbon — фільм, пра які гаворыць уся Малдова. Горкая (і своечасовая) камедыя пра вайну ў Прыднястроўі

«Тры сасны» (Three Pines) — новы дэтэктыўны серыял пра канадскую глыбінку

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране3

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

Іран запусціў 100 дронаў па Ізраілі3

Трамп адрэагаваў на авіяўдары Ізраіля па Іране2

У Маскве знайшлі 69-гадовага беларуса, які быў у рабстве ў «працоўным доме»26

У ходзе ўдараў Ізраіля, меркавана, загінуў начальнік Генштаба арміі Ірана1

Беларус Аляксей Шпілеўскі ўзначаліць расійскі «Пары НН» замест Віктара Ганчарэнкі2

Вярхоўны лідар Ірана пагражае Ізраілю наступствамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране3

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць