Грамадства22

У СІЗА не засталося ніводнага чалавека, затрыманага «за цэны»

Як стала вядома «Нашай Ніве», лукашэнкаўцы адмовіліся ад практыкі пасадак адказных асоб рытэйлу за «няправільныя» цэннікі. Ахвярамі пасадак «за цэны» па краіне сталі некалькі дзясяткаў чалавек, але сёння нікога з іх у СІЗА ўжо няма. 

Пасадкі пачаліся пасля папулісцкага спічу Лукашэнкі аб неабходнасці забароны росту цэн 6 кастрычніка. 

Пасля гэтага камісіі чыноўнікаў, якім паступалі скаргі вечных скаржнікаў, ламануліся з праверкамі па гандлёвых сетках, што прывяло да некаторых гучных гісторый. 

Чытайце таксама: Пагром у сетцы «Суседзі»: КДК затрымаў амаль усё кіраўніцтва

У цэлым, як паведамляюць «Нашай Ніве» інфармаваныя суразмоўцы, некалькі дзясяткаў чалавек сталі ахвярамі спічу аб цэнах. 

Але, як можна меркаваць па цяперашніх падзеях, сітуацыю лукашэнкаўцы «адпусцілі». 

«Супакоіліся, праверак няма, паўтара месяцы пабамбілі і забыліся, паказаўшы «жэстачайшэ», — сказаў дырэктар адной з прадуктовых крам. 

«Цэны ўсё адно растуць, тут дырэктыўна нічога не спыніць, лукашэнкаўцы сутыкнуліся з рэальнасцю», — дадае іншы. 

Афармленне папулісцкага ўказа са словаў Лукашэнкі прывяло да тэктанічных працэсаў у рытэйле — кампаніі імкнуцца пакідаць больш прыбытку ўжо за межамі рэспублікі, што вядзе да неатрымання прыбыткаў самой лукашэнкаўскай сістэмай. 

Складваліся таксама парадаксальныя сітуацыі, калі вытворцам было выгадней ствараць фірмы-пракладкі ў самой Беларусі, каб прадаваць уласную ж прадукцыю, бо тады яны маглі скарыстацца двума «дазволенымі» павышэннямі цаны — для вытворцы і для рытэйлера. 

Некаторыя дробныя тавары, кшталту мэблевай фурнітуры, проста пачалі знікаць з рынку праз бессэнсоўнасць іх паставак па афіцыйных правілах. 

Гэтыя і многія іншыя прыклады і прычыны прывялі да таго, што эмоцыі спалі. 

Учора прэс-служба Лукашэнкі паведамляла, што ў краіне з'явіцца новы адміністрацыйны артыкул за «ненапісанне ў таварных дакументах даных, звязаных з фарміраваннем цаны на спажывецкія тавары, або напісанне няпоўнай ці недаставернай інфармацыі», са штрафам да 640 рублёў, а для суб'ектаў гаспадарання — да 10% сумы грашовай ацэнкі гаспадарчай аперацыі, адлюстраванай у паперах. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Што за расчлянёная курыца падсадзіла Лукашэнку на каня?

«Хай тады забароніць інфляцыю яшчэ і за мяжой». Бізнэс кпіць з папулізму Лукашэнкі

«Забараняецца ўсялякі рост цэн». На 29-м годзе кіравання Лукашэнка прыдумаў, як спыніць інфляцыю 

Лукашэнка забараніў падымаць цэны. Эканаміст: Спыніць падаражанне тавараў магчыма, але ёсць нюанс

Каментары2

  • даведка
    14.12.2022
    Это заметно по вдруг взвинтившимся ценам на заморские фрукты, которые завозят сюда через свои прокладки.
  • Бум-Бум
    16.12.2022
    Ох, прыгожае фота ! Мне б парачку такіх боханаў сюды ! Пэўна там Нарачанскі (ці Траецкі?), Водар (ці Марусін?)...

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць