Улада

У Мінску адбудзецца рок‑канцэрт у падтрымку Беларускага дзіцячага хоспіса

У малой зале Палаца рэспублікі 17 кастрычніка адбудзецца канцэрт 11 беларускіх рок‑гуртоў у падтрымку грамадскай дабрачыннай арганізацыі «Беларускі дзіцячы хоспіс».

Пра гэта паведаміў спецыяліст па прыцягненні сродкаў і рэсурсаў Беларускага дзіцячага хоспіса Максім Падбярозкін 14 кастрычніка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, акцыя прымеркавана да 15‑годдзя дабрачыннай арганізацыі. У канцэрце возьмуць удзел гурты «ДзеціДзяцей», «Новы Іерусалім», «Стары Ольса», «Нейра Дзюбель», «Харлі», Naka і інш. Усе музыканты выступяць жывым гукам. Выручаныя грошы пойдуць на дапамогу хворым дзецям — пацыентам Беларускага дзіцячага хоспіса.

Беларускі дзіцячы хоспіс быў створаны ў кастрычніку 1994 года па ініцыятыве Рэспубліканскага дзіцячага анкагематалагічнага цэнтра. Мэта дзейнасці хоспіса — дапамога сем’ям, у якіх ёсць дзеці або падлеткі з невылечнымі або хранічнымі захворваннямі, што абмяжоўваюць тэрмін іх жыцця.

Асноўная дапамога пацыентам аказваецца дома.
Да сям’і хворага дзіцяці прымацоўваецца так званая «каманда апекі», якая складаецца з урача, медсястры, сацыяльнага работніка, валанцёраў. Пры неабходнасці сям’ю наведваюць псіхолаг, сядзелка і святар. Хоспіс таксама можа даць месца для часовага ўтрымання дзіцяці. Для анкалагічных хворых на базе хоспіса створаны міні‑стацыянар на чатыры сям’і, у якім магчыма кругласутачнае без абмежавання тэрмінаў знаходжання хворага дзіцяці з бацькамі. Хоспіс аказвае псіхалагічную дапамогу бацькам хворых дзяцей, прычым гэта праца працягваецца і пасля страты дзіцяці. Уся дапамога бязвыплатная.

Штогод хоспіс падтрымлівае 120—130 сем’яў. У 2008 годзе дабрачынная арганізацыя аказала дапамогу 570 грамадзянам. Пад апекай хоспіса знаходзілася 126 сем’яў, у якіх выхоўвалася 128 хворых дзяцей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было57

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было57

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць