Грамадства55

Лаўрэаты лукашэнкаўскіх фондаў, якіх пазбавяць гэтага звання, павінны будуць вяртаць грошы

Прэс-служба Лукашэнкі апублікавала ўказ № 429 «Аб дзейнасці спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Пасля таго як указ набудзе моц, стыпендыятаў фондаў з ліку таленавітай моладзі змогуць абавязаць вяртаць атрыманыя ад дзяржавы выплаты, калі іх пазбавяць заахвочванняў за нейкія правіны.

У пункце 45 Палажэння аб заахвочваннях і аказанні матэрыяльнай падтрымкі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, па падтрымцы таленавітай моладзі, адзначаецца, што пазбавіцца заахвочванняў і звання лаўрэатаў прэзідэнцкіх спецфондаў можна будзе за:

  • здзяйсненне цяжкага ці асабліва цяжкага наўмыснага злачынства;

  • парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі, распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць;

  • іншыя дзеянні, якія наносяць шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам ці дыскрэдытуюць спецфонды.

З гэтага вынікае, што перадусім гэтая норма будзе прымяняцца да людзей з альтэрнатыўнымі палітычнымі поглядамі.

Згодна з пунктам 47 Палажэння, на вяртанне грошай пазбаўленаму звання даецца паўгода. Пасведчанне лаўрэата і іншыя знакі адрознення трэба будзе аддаць за месяц. Калі чалавек, пазбаўлены заахвочванняў з лукашэнкаўскіх спецфондаў, адбывае пакаранне, тэрміны вяртання грошай і дакументаў падаўжаюцца.

Мяркуючы па тэксце дакумента, указ не мае зваротнай сілы і не распаўсюджвае сваё дзеянне на падзеі, якія адбыліся да ўступлення яго ў сілу. Аднак практыка паказвае, што трактоўка такога заканадаўства ў рэпрэсіўных органаў часта адвольная.

Каментары5

  • даведка
    22.12.2022
    Прямо как со взятками... Пока за власть – можешь брать, но если пошёл против власти, то, будь добр, возмести!
  • Гервасій
    22.12.2022
    Па першае гэта не грошы з небу ці лука сам іх высірае - гэта грошы людзей с падаткаў. Беларуская дзяржава чамусьці думае што можа купіць лаяльнасць такім чынам за народныя грошы, ну ці за грошы кантрабанды цыгарэт. Ну і добра. Зараз адразу ыядомы правілы і ты вырашай хочаш каб цябе купілі ці не. І калі не хочаш то пасылай гэты "фонд". Лукашысты смешныя людзі - думаюць што будным можна грошый даць а яны ужо дупу падставяць, тут яшчэ праверку трэба прайсці каб гэтыя грошы атрымаць...Будзе індыкатар карацей хто скурвіўся а хто не. 
  • хх
    22.12.2022
    з новым котам, бедарусы..(

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць