Усяго патроху22

Колькі ты зарабляеш, калі ажэнішся і яшчэ чатыры невыносныя пытанні на Новы год. Псіхолаг расказвае, як на іх адказваць

Некаторыя сваякі ці знаёмыя могуць ператварыць любое свята ў катаванне. Усё праз нястрымнае імкненне даведацца, колькі ж вы зарабляеце, калі вы заведзяце дзяцей і ўвогуле ўгаманіцеся. Псіхолаг Наталля Скібская расказала «Нашай Ніве», як правільна адказваць на нетактоўныя пытанні.

Фота: Pexels.com

«Самае важнае — уласны эмацыйны стан»

Адказ на бестактоўныя пытанні, тлумачыць Наталля, будзе моцна залежаць ад таго, хто задае гэтыя пытанні, якія ў нас адносіны з ім і чаго мы жадаем у выніку дасягнуць. Пытанні могуць быць праявай пасіўнай агрэсіі, і ў такім выпадку мы гэтую агрэсію выраўноўваем, калі гэта бяспечна. То-бок, калі мы адчуваем у сябе сілы, можам разварочваць гэтую агрэсію ў бок таго, хто спытаў, і не дазваляць ператвараць гутарку ў падсцёбванне і маніпуляцыю, бо гэта насамрэч маніпуляцыя. Навошта людзі пытаюцца, калі ты выйдзеш замуж? Яны могуць думаць, што робяць сваімі пытаннямі нешта добрае, але жыццё кожнага чалавека — гэта яго асабістая справа, і ён сам можа выбіраць свае жыццёвыя стратэгіі.

Калі мы жадаем, каб такіх пытанняў нам больш не задавалі, мы можам:

  • даваць агульны адказ;
  • сказаць: «Мне прыемна, што ты цікавішся, але гэта мая справа»;
  • пытацца: «А навошта ты цікавішся, чаму табе такое важнае маё асабістае жыццё?»

«Такія бестактоўныя пытанні прымушаюць чалавека, якому іх задаюць, адчуваць сябе ўразлiвым, бо гэтыя сферы не датычаць таго чалавека, хто задае гэтыя пытанні, гэта парушэнне асабістых межаў. Таму чалавек адчувае злосць, абражанасць, нехта можа адчуваць і віну, бо б’юць у балючыя месцы», — тлумачыць псіхолаг.

Калі ў чалавека пытаюцца, калі ён знойдзе «нармальную» працу, то не заўсёды ж пытаюцца тыя, хто наўпрост у гэтым зацікаўлены і ад каго гэта залежыць. Калі гэта, напрыклад, людзі, якія дапамагаюць грашыма таму, хто мала зарабляе, то гэта адна гісторыя. Калі ж не, то трэба паказваць свае межы і казаць, напрыклад, што гэта «наша асабістая справа», або наўпрост папрасіць такія пытанні больш не задаваць.

Але бывае, што такія пытанні задаюць блізкія сваякі, напрыклад, любімая бабуля. Яна, мяркуе Наталля, можа лічыць, што ў яе пытанні ёсць сэнс — мо яна такім чынам вас прастымулюе змяніць працу. Трэба даваць такім людзям магчымасць захаваць уласнае самалюбства, ставіцца да іх мякка і акуратна, не руйнаваць іх аўтарытэт i самапавагу.

Псіхолаг падкрэслівае, што калі вам задаюць такія пытанні, самае важнае — клапаціцца пра ўласны эмацыйны стан, бо можна так наадказваць, што потым будзе моцны асадак. Напрыклад, калі пара не можа зацяжарыць і для іх гэта балючае пытанне, а ў іх цікавяцца пра дзяцей, то свае балючыя месцы трэба абараняць, але пры гэтым і лячыць. 

«У такіх размовах мы часта баімся аказацца бестактоўнымі, «дрэннымі». Бо любы катэгарычны адказ — гэта патэнцыйная сварка. Калі можна, не бойцеся рызыкаваць быць кепскімі, бо ўсе мы маем права быць сабой. У нас ва ўсіх свае каштоўнасці, і мы самі вырашаем, якімі мы сустракаемся з іншымі людзьмі, не варта баяцца не адпавядаць чыімсьці чаканням.

Чым больш вы будзеце мець унутранай сілы і апоры на сябе, тым больш устойлівым вы будзеце ў любых такіх тэмах. Трэба ведаць сябе, паважаць сябе, памятаць: маё цела — гэта мая справа, мне самому вырашаць, у які колер мне фарбаваць валасы, з кім займацца сэксам і калі нараджаць дзяцей», — тлумачыць Скібская.

Як адказваць на пытанне…

… калі ты выйдзеш замуж / ажэнішся?

Наталля рэкамендуе некалькі стратэгій. Напрыклад, вы можаце сказаць, што вам і ў адзіноце добра, вы цяпер не хочаце замуж або маеце іншыя прыярытэты. Такі адказ вельмі добра акрэслівае асабістую пазіцыю чалавека і паказвае на яго ўласныя межы. Можаце сказаць «за мяне не перажывай». Яшчэ адзін варыянт — аджартавацца: «А ты маеш на прыкмеце кагосьці для мяне?»

… калі вы заведзяце дзяцей?

«Не ўсе гатовыя дэманстраваць уласную ўразлівасць, але калі вы гэта можаце, то скажыце: «Мне вельмі непрыемнае гэтае пытанне, і я прашу яго больш не задаваць, для нас гэта балючая тэма». У даверных адносінах можна такім чынам паказаць чалавеку, што ён улез не туды, і даць яму магчымасць рэціравацца», — расказвае псіхолаг.

Можна і аджартавацца, але такі варыянт пакідае чалавеку магчымасць і далей вярнуцца да гэтай тэмы. Так што вырашайце: вы хочаце раз і назаўсёды скончыць гэтыя пытанні або пакінуць іх на потым.

… ты так пахудзеў / патаўсцеў, што з табой адбываецца?

Калі вам падабаецца гэтая заўвага, можаце проста сказаць «дзякуй, мне вельмі прыемна, што ты заўважыў». Калі ж гэтае пытанне вам непрыемнае, можна, вядома, расказаць, чаму вы патаўсцелі або пахудзелі, а можна спытаць «навошта ты мне гэта кажаш?». Такі адказ, кажа Наталля, дапамагае зразумець, што адбываецца, бо часам людзі задаюць бестактоўныя пытанні проста таму, што ў размове з’явілася паўза, ці па неразумнасці, і не разумеюць, што вядуць сябе непрыгожа.

… калі ты знойдзеш нармальную працу?

«Калі вам падабаецца ваша цяперашняя праца, можаце так і сказаць. Не могуць іншыя вырашаць за нас, як нам жыць, кожны сам вызначае, што для яго нармальна, а што — не. Адна гісторыя, калі ты дзіця і ў цябе ёсць дарослыя, якія нясуць за цябе адказнасць. Але дарослыя людзі самі разбіраюцца ў тым, што для іх ок, а што — не ок», — лічыць Скібская.

Пры жаданні можна спытаць, ці ёсць у таго, хто пытаецца, нейкая праца для вас на прыкмеце, або паведаміць «я буду табе ўдзячны, калі ты дашлеш мне добрыя вакансіі».

… як гэта ты не п’еш / не ясі мяса / адмаўляешся ад булачак / пасціш?

Можна зноў пацікавіцца, чаму чалавек пра гэта пытаецца. Або, раіць Наталля, можна сказаць адкрыта: так, я прыняў для сябе такое рашэнне, я не ем мяса ці не ўжываю алкаголь, маю такую дыету. Наша рэакцыя вельмі залежыць ад таго, што мы адчуваем у адказ на гэтае пытанне. Бывае, што суразмоўца проста сказаў лухту, можна раззлавацца і проста яго знішчыць, а можна праігнараваць, але выйсці з гэтай гісторыі з моцным асадкам. Такія выпадкі ўказваюць на нашы ўразлівасці.

Чалавек, які пытаецца, магчыма, сам хоча перастаць піць або есці мяса, і наш катэгарычны адказ ён можа ўспрыняць як нападкі. Можа, чалавеку сапраўды цікава, як вы да гэтага прыйшлі. Дарэчы, заўсёды можна ўзяць больш часу і сказаць, што адкажаце на гэтае пытанне пазней.

… колькі ты зарабляеш?

На Захадзе тэму фінансаў разглядаюць як нешта асабістае, але ў нас, шкадуе псіхолаг, пра гэта зусім іншае ўяўленне. Пытанне ў тым, колькі ў вас рэсурсаў на адказ. Самы просты адказ: мой заробак — камерцыйная таямніца. Магчыма, чалавека проста цікавяць заробкі ў вашай сферы, таму ўдакладніце ў яго, чаму ён пытаецца. Але ж усё роўна яму наўрад ці будуць плаціць у вашай сферы роўна столькі ж, колькі вам, таму можаце акрэсліць суму прыкладна. Насамрэч у любы момант мы можам сказаць, што не жадаем гутарыць на нейкую тэму, і кропка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Толькі на памперсы сыходзіць каля 300 рублёў». Мамы аб тым, на што хапае дзіцячай дапамогі

«Раней я прыязджала, сустракалася з сябрамі. Цяпер там нікога няма». Беларусы распавялі, як адмовіліся ад грамадзянства РБ

«Бюракратычная пастка». Праз што праходзяць беларускія палітэмігранты, у якіх за мяжой нараджаюцца дзеці

Каментары2

  • да нет
    31.12.2022
    а ви ? -
    вось самы кароткі і лепшы адказ
  • Железный Дровосек
    31.12.2022
    Да-да,прошёл и через это,одна особа печально глядя,интересовалась,когда ж я на ней женюсь? Весело было)))

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрытым полымем гарэў «Опель» ВІДЭА

«Апроч тых дванаццаці гадоў, калі ён піў». Нязвыклыя ўспаміны ўдавы Рыгора Барадуліна13

Памерла Валянціна Барадуліна2

У аўторак у Дзяржынску прайшлі затрыманні і ператрусы1

Расійскае грамадства хоча вайны, паказваюць апытанні22

Выставілі на продаж будаўнічы рынак «Уручча»

Новыя стаўкі падаткаў у 2025 годзе. Колькі і за што давядзецца плаціць?1

Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»11

Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанец рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Галоўнае
Усе навіны →