Вайна1010

Гіркін: Беларусь у любым выпадку будзе ўцягнутая ў ваенныя дзеянні. Лукашэнку да Гаагі не давязуць

Палкоўнік Гіркін мяркуе, што «ніхто Лукашэнку ніколі не прабачыць». Распаўсюджванне вайны на Беларусь адстаўны расійскі афіцэр лічыць непазбежным.

Ігар Гіркін. Скрыншот з відэа

«Цяпер, наколькі я разумею, беларусы замерлі ў трывожным чаканні — апынецца Беларусь у стане вайны ці не? Ці будзе яна ўцягнутая ў ваенныя дзеянні?» — задаўся пытаннем у сваім відэаблогу былы міністр абароны «ДНР» Ігар Гіркін (Стралкоў), цяпер папулярны ў Расіі блогер. 

На ягоную думку, «у 2023 годзе Беларусь у любым выпадку будзе ўцягнутая ў ваенныя дзеянні, нават калі Беларусь не падтрымае сваімі Узброенымі сіламі Расійскую Федэрацыю ў гэтай вайне. Рана ці позна, — на думку Гіркіна, — уварванне з боку Украіны ў Беларусь адбудзецца».

«Ніхто Лукашэнку ніколі не прабачыць, і яго таксама чакае ў лепшым выпадку Гаага — у выпадку паразы Расіі, — мяркуе Гіркін. — Нават больш верагодна, што да Гаагі яго не давязуць. Чамусьці мне так здаецца».

Палкоўнік Гіркін ацэньвае беларускую армію як не вельмі моцную. «Яна здольная выконваць толькі дапаможную ролю праз сваю невялікую колькасць. Тым больш, што мабілізацыя ў Беларусі не праводзіцца і, напэўна, не плануецца. Магчыма, з тае прычыны, што кадравае войска, кадравыя сілавыя структуры — гэта адно, а прызваць значную частку насельніцтва, якое не цалкам лаяльнае — мяркую, што Лукашэнка на гэта не пойдзе. Нават калі вайна будзе весціся на тэрыторыі Беларусі», — кажа Гіркін. Але дапускае, што можа памыляцца.

Блогі Ігара Гіркіна сталі папулярнымі ў Расіі пасля таго, як ён першы стаў даваць праўдзівую і непрыхарошаную інфармацыю з франтоў і крытыку расійскага камандавання і ўладаў. Прагнозы Гіркіна не раз спаўняліся. Ëн першы ў Расіі спрагназаваў правал наступу на Данбасе і адступленне расіян з-пад Херсона. Пры гэтым Гіркін застаецца на пазіцыях шавінізму аж да манархізму.

Каментары10

  • Сэм
    01.01.2023
    Звычайны балбатун той Гиркин, яких многа у интэрнэце.
  • pp
    01.01.2023
    а нехта сумняецца? Навошта целазрухі з прыпіснымі і інш? Канешне будзе прызыў. Ну тады ў народа будзе зброя ў руках.
  • AlesGut
    01.01.2023
    Бачылі ўжо такіх прадказальнікаў. Калі некалькі здраднікаў і уцягнуць, гэта не значыць Беларусь

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць