Грамадства

Агулам амаль 17 гадоў калоніі: у Гомелі палітвязня асудзілі другі раз за паўгода

У Гомельскім абласным судзе 3 студзеня вынеслі другі за паўгода прысуд у дачыненні да 34-гадовага палітвязня Андрэя Паднябеннага, паведамляе «Вясна».

Ён мае расійскае грамадзянства, але з шасці гадоў жыве ў Беларусі і мае від на жыхарства. Першы раз Андрэя асудзілі да 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па шэрагу цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі, у тым ліку за «акт тэрарызму» за падпал машыны начальніка Упраўлення дэпартамента выканання пакаранняў.

Цяпер Андрэя судзілі па чатырох крымінальных артыкулах, у тым ліку за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «распальванне іншай сацыяльнай варожасці».

У выніку да 15 гадоў зняволення яму дадалі яшчэ год і восем месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Акрамя гэтага, палітвязня аштрафавалі на 1000 базавых велічыняў (37 000 рублёў). Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Руслан Царук.

Андрэя затрымалі 5 лістапада 2021 года і змясцілі пад варту. Амаль месяц ён быў у СІЗА КДБ у Мінску, потым яго перавялі ў СІЗА-1, а з 15 снежня 2021 года і да гэтага часу Паднябенны знаходзіцца ў гомельскім СІЗА-3.

23 траўня 2022 года КДБ унёс Андрэя ў «спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». 

30 чэрвеня палітвязня асудзілі да 15 гадоў калоніі паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 218 (замах на наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 1 і ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму) за падпал машыны начальніка Упраўлення дэпартамента выканання пакаранняў, пракол колаў у 39 тралейбусаў, стварэнне і адміністраванне тэлеграм-канала і чата, якія прызналі экстрэмісцкімі фарміраваннямі, а таксама за падпал крана на будоўлі ў 2019 годзе. Прысуд вынес суддзя Анатоль Сотнікаў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць