Грамадства

Хлопца асудзілі за ўдзел у пратэстах да «хатняй хіміі». У якасці доказаў віны — відэа з камер назірання і дэталізацыя тэлефонных размоў

У судзе Жлобінскага раёна асудзілі Мікіту Богуша паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Яўгеній Ерафееў прызначыў Мікіту два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію»), паведамляе «Вясна».

Пратэсты ў Жлобіне ў жніўні 2020 года

Мікіта — студэнт 1-га курса адной з гомельскіх ВНУ. Яго затрымалі 23 жніўня 2022 года. Хлопца абвінавацілі ў тым, што ён 9 жніўня 2020 года ў цэнтры Жлобіна ўзяў удзел у акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Суд расцаніў гэта як «удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Таксама Мікіту паставілі ў віну «наўмысную перашкоду руху грамадскага транспарту». Мікіта разам з іншымі ўдзельнікамі акцыіі «пляскалі ў далоні, гучна крычалі, свісцелі, выкрыквалі розныя лозунгі».

На працэсе апыталі сведкаў, сярод якіх была маці Мікіты. Падчас следства ёй паказалі відэазапіс з пратэстаў, на якім яна пазнала свайго сына.

Мікіта цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

Сярод матэрыялаў справы быў «пратакол агляду прадметаў ад 9 кастрычніка 2020 года з табліцай фотаздымкаў да яго».

Паводле згаданага пратакола агляду, падчас следства былі прагледжаныя:

— відэафайлы з АУС Жлобінскага райвыканкама;

— відэафайлы з мабільнага тэлефона, канфіскаванага 11 жніўня 2020 года ў нейкага «К»;

— запісы камеры назірання з адной з вуліц Жлобіна, якія былі забраныя ў ЖЭУ №3 Жлобіна;

Да матэрыялаў справы далучаныя «пратаколы агляду прадметаў» ад 15 лістапада 2020-га і 26 студзеня 2021-га, таксама з табліцамі фотаздымкаў. У названых пратаколах сілавікі аналізуюць жнівеньскія паведамленні ў тэлеграм-канале Nexta і жлобінскі чат у тэлеграме. У іх яны знайшлі «паведамленні аб закліках да масавых беспарадкаў з інструкцыямі да дзеянняў».

Мабільны аператар «А1» перадаў сілавікам CD-дыск з дэталізацыяй размоў Мікіты Богуша. З дапамогай гэтай інфармацыі стала магчыма высветліць месцазнаходжанне Мікіты падчас пратэстаў 9 жніўня 2020 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?3

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

Латушка: Лукашэнка катэгарычна адмовіў ЗША ў просьбе дазволіць вызваленым палітвязням застацца ў Беларусі9

35‑гадовую айцішніцу з Брэста асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць