Здарэнні77

У Варшаве абрабавалі бар, якім валодае беларус

У Варшаве абрабавалі бар Karma, заснавальнікам якога з'яўляецца беларус Глеб Кавалёў. Раней бар працаваў у Мінску, пазней — у Кіеве, а пасля расійскага ўварвання ва Украіну ўстанова адкрылася ў Польшчы, піша Reform.by.

Фота: instagram.com/karma7warsaw

Па словах супрацоўнікаў, інцыдэнт адбыўся 4 студзеня.

«Учора ўвечары некалькі рабаўнікоў праніклі ў наш бар праз шкляныя дзверы: яны разбілі шкляную панэль, каб патрапіць уcярэдзіну, скралі 500 злотых з касы і некалькі бутэлек віскі, пасля чаго зніклі. Мы адразу ж звярнуліся ў паліцыю», — распавялі ва ўстанове.

Фота: instagram.com/karma7warsaw

«Як вы, напэўна, ужо ведаеце, мы будуем новае памяшканне наверсе — большая частка нашых рэсурсаў накіраваная на гэта. У дадатак да ўсяго, «Карме» прыйшлося за свой кошт замяніць амаль усю праводку ў бары, хоць грошы на гэта павінны былі паступіць з муніцыпальнага бюджэту. Такім чынам, так, гэта было вельмі няпроста. І так як цяпер зіма, мы не можам працаваць на поўную сілу. Каб паправіць вокны і пакрыць страты, нам трэба 2000 злотых. Калі вы можаце ахвяраваць любую суму грошай — нават 5—10 злотых — мы будзем вам вельмі ўдзячныя. Мы будзем збіраць сродкі праз Revolut (наш Revtag — @hlebblj30)», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у інстаграм-акаўнце бара.

Каментары7

  • Сумленне
    06.01.2023
    Цырк на дроце. Бар купіў, а нейкія смешныя 2тыс зл на рамонт дзвярэй нямашака? Скідвайцеся людцы добрыя бедненькаму бізнэсмену!! Хворыя дзеткі ды галодныя ўцекачы пачакаюць!
  • Гервасій
    06.01.2023
    Пайшоў вой у сутарэннях. Ну не хочаш данаціць, не данаць - твая справа. А справа гаспадара прасіць данат. А ўвогуле смярдзіць лукашэнкаўскай/савецкай логікай, што буржуй і так багаты і таму спачуваць яму не трэба і гэта "амаральна" баш ты прасіць дапамогі. Можа ўжо пара забіваць раба ў сабе ? і кідаць гэту дурную логіку, ну калі, канешне, вы не калабарант рэжыма і за пайку каментары строчыце. Тады ўсё ў парадку - праца, разумею. )
  • Илья
    06.01.2023
    Ограбили - это когда отобрали силой, а они обокрали. Это была кража.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць