«Як можна такіх ворагаў паважаць?» У палітвязня Дзяніса Івашына забралі малюнак за «няправільныя» колеры
Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын няблага малюе і да святаў намаляваў упрыгожаную ялінку, якая надта напужала ягоных турэмнікаў, піша жонка Івашына Вольга ў адмысловым тэлеграм-канале.

«Найстрашнейшы бунтарскі чын здзейсніў наш ваяр наўпрост у бярлозе ворага: ён намаляваў жоўта-блакітныя гірлянды з белымі ды чырвонымі шарамі. Страх і жах, адным словам!
Супрацоўнікі гарадзенскай вязніцы нейтралізавалі пагрозу найэфектыўнейшым чынам: забралі малюнак. Магчыма, з'елі яго ад граху. Ну ці максімум спалілі, каб не дай бог ім той малюнак не нашкодзіў.
Чарговы раз узгадваюцца словы Дзяніса: «Як можна такіх ворагаў паважаць?» — піша Вольга Івашына.
Журналіст-расследавальнік Дзяніс Івашын у верасні 2022 года быў асуджаны рэжымам Лукашэнкі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ўзмоцненага рэжыму. За кратамі ён ужо амаль два гады, з 12 сакавіка 2021 года.
Цяпер чытаюць
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Таццяна Заміроўская першы раз за 11 гадоў вярнулася з ЗША ў Еўропу. Многія манеры, звычкі і нават птушкі, якіх мы не прыкмячаем, выклікалі ў яе буру ўспамінаў
Каментары