Здарэнні

3900 ахвяраў гандлю людзьмі за апошнія сем гадоў

Сёлета перакрыты 57 каналаў пастаўкі беларускіх грамадзян для сексуальнай эксплуатацыі у 12 краінаў свету.

Сёлета перакрыты 57 каналаў пастаўкі беларускіх грамадзян для сексуальнай эксплуатацыі у 12 краінаў свету.

Сяргей Калтун, намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных справаў РБ, паведаміў на прэс‑канферэнцыі, што Беларусь з’яўляецца краінай транзіту і паходжання паставак жывога тавару ў іншыя дзяржавы.

Выяўлена 321 злачынства па гандлю людзьмі. Спынена дзейнасць дзевяці міжнародных арганізаваных злачынных груп і двух злачынных арганізацый.

У тым ліку прыпынена дзейнасць удзельнікаў злачыннай арганізацыі, у якой былі тры грамадзяніна Ізраілю, якія займаліся вербаваннем і пастаўкай беларускіх дзяўчын для гандлю людзьмі ў нелегальныя бардэлі Ізраіля.

Акрамя барацьбы з міждзяржаўнымі каналамі трафіка, праводзіцца і праца па супрацьдзеянню сексуальнай эксплуатацыі ўнутры краіны. У гэтым годзе спынена дзейнасць двух арганізаваных злачынных груп, якія кантралююць прастытуцыю ў Магілёве і Брэсце. Сёлета ў лютым было затрымана 7 чалавек, якія займаліся прастытуцыяй ў гатэлях і на здымных кватэрах. Іх справа разглядаецца ў судзе.

Сяргей Калтун таксама расказаў, што ў гэтым годзе выяўлена ўжо 127 злачынцаў звязаных з вытворчасцю і распаўсюдам дзіцячай парнаграфіі:

«Агульнасусветная тэндэнцыя развіцця дзіцячай парнаграфіі не стала маштабнай з’явай у нашай краіне, дзякуючы своечасовым папярэднім мерам і актыўнасці праваахоўных органаў».

Спынена дзейнасць 9 порнасайтаў, ліквідавана 2 порнастудыі па вытворчасці і тыражаванню порнапрадукцыі.
2 красавіка вынесены судовы вырак у адносінах да міжнароднай злачыннай групы, на чале якой стаялі тры грамадзяніна Расіі. На працягу некалькі гадоў злачынцы здымалі і вывешвалі ў інтэрнэт порна з удзелам непаўналетніх хлопчыкаў. Яны асуджаныя на розныя тэрміны ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі, з канфіскацыяй маёмасці.

З 2002 года па сённяшні дзень выяўлена больш за 3900 ахвяраў гандлю людзьмі, большасць з іх атрымалі рэабілітацыйную і інтэграцыйную дапамогу ў міжнародных арганізацыях і беларускіх НДА.

«Высілкі Рэспублікі Беларусь у сферы процідзеяння гандлю людзьмі прызнаны і высока ацэнены міжнароднай супольнасцю. — зазначыла Валянціна Сталыга, кіраўнік праграмнага аддзела развіцця ААН у Беларусі, — Беларусь адна з першых краін СНД, якая пачала маштабную кампанію па процідзеянні гандлю людзьмі і працягвае дэманстраваць прынцыпы бескампраміснай барацьбы з гэтай з’явай».

Каментары

Цяпер чытаюць

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка ад’язджаў, а вось Калеснікава была

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка ад’язджаў, а вось Калеснікава была

Усе навіны →
Усе навіны

У Ханты-Мансійскай акрузе ўпершыню абвясцілі рэжым ракетнай небяспекі. Гэта амаль за 2000 км ад Украіны3

ЗША сцвярджаюць, што знішчылі некалькі іранскіх катараў. Фуджэйру атакавалі дроны2

Марока збіраюцца злучыць з Іспаніяй і Партугаліяй двума падводнымі тунэлямі3

«Не для простых смяротных». Беларусы шакаваныя цаной вады ў рэстаране13

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Робертам Фіцам6

Украіна абвясціла рэжым цішыні з 0:00 6 мая4

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу5

У цэнтры Ляйпцыга машына на хуткасці ўляцела ў натоўп пешаходаў1

Трамп прыгразіў уладам Ірана знішчэннем, калі Тэгеран атакуе амерыканскія караблі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка ад’язджаў, а вось Калеснікава была

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка ад’язджаў, а вось Калеснікава была

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць