Здарэнні11

У Свіслацкім раёне гаспадар знайшоў у сябе ў хляве зброю і боепрыпасы

У Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці мясцовы жыхар на сваім участку знайшоў цэлы арсенал, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.

Пачалося з таго, што мужчына нядаўна, у верасні, набыў дом на вёсцы. Цяпер ён вырашыў навесці на сваім участку парадак. Падчас прыбірання ён заўважыў падазроныя прадметы і звярнуўся ў міліцыю.

Калі на месца прыбылі мясцовыя міліцыянты, то ў адной з гаспадарчых пабудоў яны знайшлі розныя прадметы, якія адправіліся на балістычную экспертызу.

Па выніках даследаванняў судовыя эксперты абласнога ўпраўлення вызначылі, што дасланыя на экспертызу прадметы вырабленыя заводскім спосабам і з'яўляюцца патроннай стужкай 7,62-мм кулямёта Калашнікава і магазінамі да аўтамата АК-74 калібру 5,45-мм.

Акрамя таго, выяўлена, што яшчэ адзін пададзены на экспертызу прадмет — гэта пераробленая самаробным спосабам 7,62-мм самазарадная вінтоўка сістэмы Токарава ўзору 1940 года. Эксперты выявілі, што яна прыдатная для стральбы.

Па гэтым факце Свіслацкім РАУСам праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны з'яўлення гэтых прадметаў у вясковым хляве.

Каментары1

  • той
    11.01.2023
    Сьмецце гэта а не зброя.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі33

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць