Грамадства33

У Беларусі з'явяцца тэрміналы для самастойнага атрымання электроннага лічбавага подпісу

У Беларусі распрацоўваюць тэрміналы самаабслугоўвання, з дапамогай якіх грамадзяне і прадстаўнікі бізнэсу змогуць самастойна атрымліваць сродкі электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП). Праект знаходзіцца на завяршальным этапе распрацоўкі і цяпер праходзіць выпрабаванні. Пра гэта 21 кастрычніка паведаміў начальнік рэспубліканскага засведчвальнага цэнтра Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Уладзімір Басько, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Мінск-Навіны»

Тэрміналы прызначаныя для фізічных асобаў, індывідуальных прадпрымальнікаў і кіраўнікоў арганізацый. Яны дазволяць прайсці ўсе неабходныя працэдуры без непасрэднага ўдзелу супрацоўніка рэгістрацыйнага пункта.

Каб атрымаць электронны лічбавы подпіс, карыстальніку трэба будзе паказаць адпаведны дакумент і прайсці біяметрычную ідэнтыфікацыю. Спецыяльныя сканеры правераць сапраўднасць дакумента, тэрмін яго дзеяння і іншыя параметры. Таксама сістэма параўнае фатаграфію ўладальніка з данымі рэгістра насельніцтва.

Паводле слоў Уладзіміра Басько, праверка асобы будзе адбывацца ў некалькі этапаў. Спачатку сістэма пацвердзіць, што перад тэрміналам знаходзіцца жывы чалавек, пасля чаго праверыць дакумент з дапамогай спецыяльнага спектральнага аналізу і запытаў да дзяржаўных інфармацыйных сістэм. Дадатковую біяметрычную ідэнтыфікацыю правядуць і падчас стварэння асабістага ключа, каб пераканацца, што электронны подпіс атрымлівае менавіта той чалавек, які звярнуўся па паслугу.

Пасля паспяховай праверкі сістэма сфармуе асабісты ключ на адпаведным носьбіце і выпусціць сертыфікат адкрытага ключа. У выніку карыстальнік атрымае носьбіт са сродкам электроннага лічбавага подпісу.

Прэзентаваць распрацоўку плануюць 26—27 кастрычніка на Міжнародным форуме па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях. Пасля завяршэння выпрабаванняў тэрміналы павінны прайсці сертыфікацыю і неабходныя працэдуры праверкі абароны інфармацыі. Затым іх плануюць паставіць у пунктах аказання паслуг па ўсёй Беларусі.

Каментары3

  • Вольга
    21.10.2026
    Для самастойнага ўваходу ў сістэму рэжымнага машыннага даення. Дабраахвотнага. Уваход - рубель. Выхад - пяць год, альбо многадзенюх, якія ніколі не дойдуць да бюджэту краіны. А куды дойдуць - мяркуйце самі. І стаўце свой лічбавы подпіс прывязаны да вашых персанальных даных.
  • Питон
    22.10.2026
    т.е. я пришел со своим CSR и получил сертификат? или снова за меня "генерить" ключ будете?
  • .
    22.10.2026
    З апісання вынікае, што закрыты ключ ствараецца ў апаратным токене і па архітэктуры з яго не выходзіць.
    Калі тут вялікіх сумненняў пра ўразлівасці няма, то значна больш рызык з будучай воблачнай ЭЛП, пра якую таксама пачалі казаць у 2026 г.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць