Грамадства

Андрэя Клімава прынялі ў ПЭН-цэнтар на ганку спэцкамэндатуры

Нягледзячы на тое, што сяброўства ў літаратурных творчых арганізацыях, такіх як Саюз беларускіх пісьменьнікаў і Беларускі ПЭН-цэнтар, лічыцца сёньня амаль крамолай і праявай нелаяльнасьці да існуючага рэжыму, жадаючых уступіць у гэтыя арганізацыі не памяншаецца.

Нягледзячы на тое, што сяброўства ў літаратурных творчых арганізацыях, такіх як Саюз беларускіх пісьменьнікаў і Беларускі ПЭН-цэнтар, лічыцца сёньня амаль крамолай і праявай нелаяльнасьці да існуючага рэжыму, жадаючых уступіць у гэтыя арганізацыі не памяншаецца. Нядаўна ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў было прынята адразу блізу 50 творцаў. Пэрыядычна адбываецца прыём і ў сябры Беларускага ПЭН-цэнтру, які з мінулага году ўзначальвае Ўладзімер Някляеў. Але 30 ліпеня адбыўся незвычайны прыём, бо сама цырымонія прайшла ля ганку спэцкамэндатуры ў вёсцы Баршчоўка Рэчыцкага раёну, дзе адбывае пакараньне «хіміяй» беларускі палітык Андрэй Клімаў. Вось як патлумачыў гэтую падзею сам Клімаў:

«Заяву на ўступленьне ў ПЭН-цэнтар я напісаў год таму. Па сьлядах сваёй адсідкі на Валадарцы за акцыю 25 сакавіка я напісаў кнігу «Раскаяние рэвалюцыянера». На прэзэнтацыі, якая адбылася за тыдзень да маёй адпраўкі на «хімію», прысутнічаў прэзыдэнт ПЭН-цэнтра Ўладзімер Някляеў, ён і папрасіў мяне напісаць заяву прама на кнізе. Пасьведчаньне мне хацелі ўручыць па вызваленьні на ўрачыстым сходзе, але выглядае, што мне яшчэ сядзець доўга, таму Ўладзімер Някляеў вырашыў не чакаць вызваленьня і такім чынам падтрымаць мяне маральна.

racyja.com

Каментары

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся8

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

NASA плануе да 2032 года развярнуць на Месяцы жылую станцыю3

13‑гадовы спявак з Мінска ледзь не загінуў, калі катаўся на электрасамакаце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся8

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць