Здароўе44

14-гадовая дзяўчынка памерла, удыхнуўшы дэзадарант. Гэта не адзіны такі выпадак

Бацькі дзяўчынкі, якая памерла пасля таго, як надыхалася аэразольным дэзадарантам, хочуць, каб маркіроўка прадукту была больш заўважнай і людзі ведалі пра патэнцыйную небяспеку, піша BBC News.

Фота: BBC

У 14-гадовай Джорджыі Грын з Дэрбі (Брытанія) спынілася сэрца пасля таго, як яна распыліла дэзадарант у сваёй спальні.

З таго часу яе бацькам стала вядома пра іншых маладых людзей, якія выпадкова памерлі, удыхнуўшы дэзадарант. 

У адказ Брытанская асацыяцыя вытворцаў аэразоляў (BAMA) заявіла, што на дэзадарантах ёсць «вельмі дакладныя папярэджанні».

Па законе аэразольныя дэзадаранты павінны суправаджацца пазнакай «Захоўваць у недаступным для дзяцей месцы».

Аднак бацькі Джорджыі сказалі, што літары былі занадта малыя.

Яны лічаць, што многія бацькі купляюць такія спрэі для сваіх дзяцей, не звяртаючы ўвагі на перасцярогі на ўпакоўцы.

«Людзі не ведаюць, наколькі небяспечным можа быць змесціва гэтых бляшанак», — кажа бацька Джорджыі, Пол Грын.

«Я б хацеў, каб нікому больш у краіне ці ў свеце не прыйшлося прайсці праз тое, праз што прайшлі мы асабіста. Мы не хочам, каб смерць нашай дачкі была марнай».

Джорджыя — дзіця з аўтызмам. Як распавядае бацька, ёй падабалася распыляць дэзадарант на коўдры, бо пах яе супакойваў.

«Калі яна адчувала якую-небудзь трывогу, яна распыляла гэты спрэй, і гэта яе супакойвала, бо гэта дэзадарант, якім карысталася мая жонка».

Фота Джорджыі з архіву сям'і

Старэйшы брат Джорджыі знайшоў дзяўчынку без прытомнасці ў спальні 11 мая 2022 года.

«Яе дзверы былі адчыненыя, так што пакой не выглядаў як замкнёная прастора», — сказаў яе бацька.

«Дакладная колькасць [дэзадаранту] незразумелая, але яна павінна быць большай, чым вы распыляеце звычайна».

«У нейкі момант яе сэрца спынілася пасля ўдыху».

Па факце смерці Джорджыі было праведзенае расследаванне, і следчы азначыў тое, што здарылася, як няшчасны выпадак.

Медыцынская прычына смерці была «неўстаноўленай, але звязанай з удыханнем аэразолю».

Па даных Нацыянальнай статыстычнай службы Вялікабрытаніі (ONS), «дэзадарант» згадваўся ў 11 пасведчаннях аб смяротным зыходзе ў перыяд з 2001 па 2020 год.

Аднак фактычная колькасць смерцяў, верагодна, вышэйшая з-за таго, што канкрэтныя рэчывы не заўсёды называюцца ў такіх дакументах.

Так, у пасведчанні аб смерці Джорджыі згадваецца «ўдыханне аэразолю», а не «дэзадаранту».

Бутан — асноўны інгрэдыент дэзадаранту Джорджыі — быў зарэгістраваны як датычны да 324 смяротных выпадкаў у ЗША з 2001 па 2020 год. Прапан і ізабутан — таксама ў дэзадаранце Джорджыі — былі згаданыя ў 123 і 38 выпадках смерці адпаведна.

ONS заявіла, што гэтыя рэчывы былі звязаныя з шэрагам смерцяў, і адзначыла: «Удыханне бутану або прапану можа прывесці да сардэчнай недастатковасці».

 «Распаўсюджаная памылковая думка»

Эшлі Марцін, дарадца па грамадскай ахове здароўя ў Каралеўскім таварыстве па прадухіленні няшчасных выпадкаў (RoSPA), адзначае: «Лёгка выказаць здагадку, што аэразолі цалкам бяспечныя і не ўяўляюць рызыкі. Насамрэч гэта не так. Удыханне вялікай колькасці аэразоляў, а не толькі дэзадарантаў, можа прывесці да цэлага шэрагу небяспечных для жыцця сцэнарыяў — ад страты прытомнасці і абцяжаранага дыхання да зменаў сардэчнага рытму і, на жаль, смерці.

Распаўсюджаная памылковая думка, што смяротныя выпадкі ад аэразоляў здараюцца толькі пры злоўжыванні псіхаактыўнымі рэчывамі, але гэта зусім не так.

За апошнія гады мы бачылі шэраг смерцяў, калі дзеці і маладыя людзі празмерна распылялі аэразолі — ад падлеткаў, якія хацелі зрабіць непрыкметным пах цела, да дзяцей, якія шукалі заспакаення ў знаёмых пахах».

Бацькі Джорджыі сказалі, што яны сутыкнуліся з некаторымі з гэтых выпадкаў у ходзе ўласнага даследавання.

Напрыклад, 12-гадовы Дэніэл Херлі, таксама з Дэрбішыра, страціў прытомнасць і памёр пасля таго, як апырскаў сябе дэзадарантам у ванным пакоі.

«Гэта было ў 2008 годзе, але мая дачка памерла ў 2022-м, — кажа Грын. — Ніякіх мер так і не было прынята».

13-гадовы Джэк Уэйпл памёр пры тых жа абставінах, што і Джорджыя, у 2019-м. Расследаванне выявіла, што ён распыляў дэзадарант, калі адчуваў трывогу ад таго, што маці сыходзіць з дому, — бо дэзадарант пах, як яна.

Якія папярэджанні ёсць на дэзадарантах?

Па законе аэразольныя дэзадаранты павінны суправаджацца пазнакай «Захоўваць у недаступным для дзяцей месцы».

Большасць дэзадарантаў таксама маюць папярэджанне пра тое, што «злоўжыванне растваральнікамі можа забіць імгненна». Гэта не ёсць юрыдычным патрабаваннем, але рэкамендуецца BAMA з-за рызыкі таго, што людзі ўдыхаюць аэразолі, каб наўмысна «злавіць кайф».

Бацькі Джорджыі лічаць, што папярэджанне варта змяніць на «Выкарыстанне растваральніка можа забіць імгненна», бо іх дачка не злоўжывала дэзадарантам.

Спрэі таксама павінны змяшчаць інструкцыі па іх правільным выкарыстанні, напісаныя пасля ацэнкі рызык, праведзенай вытворцам. Напрыклад, у інструкцыі можа быць сказана «выкарыстоўваць кароткімі распыленнямі ў месцах, якія добра праветрываюцца».

Калі аэразольны дэзадарант лёгка загараецца, пра гэта таксама павінна быць папярэджанне.

У заяве BAMA гаворыцца, што Брытанская асацыяцыя вытворцаў аэразоляў вельмі сур'ёзна ставіцца да любога інцыдэнту, звязанага з аэразольнымі прадуктамі, і яе супрацоўнікі былі глыбока засмучаныя, калі дазналіся пра смерць чалавека такога маладога веку, як Джорджыя. Асацыяцыя адзначае, што пільна сочыць за наяўнасцю папярэджанняў на дэзадарантах, а таксама раіць усім, хто выкарыстоўвае аэразоль, рабіць гэта ў адпаведнасці з інструкцыямі.

Каментары4

  • Я
    31.01.2023
    Если писать все способы, как можно самовыпилиться при помощи баллончика - это будет книга на 300 страниц. И все равно никто читать не будет. Если исходить из данной статьи - родители дол...бы. Здесь именно они в ответе, даже в такой ужасной ситуации. Теория эволюции. Без нее весь мир превратится в сплошные указы, наказы, предупреждения. 
    • Олег
      31.01.2023
      Я, вакцины
  • Маё імя
    31.01.2023
    Ці прывітая хоць?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?18

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук Жэрар, камандзір падраздзялення «Тур», расказаў, як аднойчы ледзь не загінуў пад Мікалаевам, а другі раз — пад Бахмутам2

Рыэлтарка з Томска расказала пра «бізнэс-план», як жанчыне хутка набыць кватэру. Z-супольнасць у абурэнні14

На сайце МУС ужо нельга праверыць забарону на выезд з Беларусі4

«Людзі павінны цікавіцца палітыкай». Чатыры гісторыі пра Лукашэнку, Рычарда Пайпса, савецкага разведчыка і веру ў свой народ5

Працоўную групу КР па сітуацыі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай узначаліў былы работнік офіса Васкрасенскага6

Германія вырашыла пакінуць гісторыю ў мінулым і рыхтавацца да вайны3

Арыштавалі ў Польшчы і дэпартавалі ў Кіеў украінскага палітолага, пастаяннага ўдзельніка расійскіх прапагандысцкіх шоу5

З'явіўся ўказ аб стварэнні сеткі сувязі па тэхналогіі 5G2

Навіна пра эвакуацыю Бондаравай — першакрасавіцкі жарт17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?18

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць