Не зусім звычайная асаблівасць планавых вайсковых збораў у 2023-м — чытачы паведамляюць аб уручаных позвах, і вось якая тэндэнцыя.

У Беларусі штогод праводзяцца планавыя вайсковыя зборы, у народзе іх яшчэ называюць «забралі ў партызаны». Падчас збораў мужчыны ўзнаўляюць веды па вайсковых спецыяльнасцях.
Часцей за ўсё на зборы трапляюць тыя, хто адслужыў тэрміновую службу ці скончыў вайсковыя кафедры.
Раней начальнік упраўлення галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генштаба Аляксандр Шальпук казаў, што ў 2023-м на вайсковыя зборы плануецца прызваць 9 тысяч чалавек.
Позвы ўжо пачалі прыходзіць, але ёсць дзіўная заканамернасць: некалькі чытачоў «Нашай Нівы» напісалі нам, што яны атрымалі позвы, хоць ніколі не служылі ў войску, не вучыліся на вайсковых кафедрах і не маюць ніякіх вайсковых спецыяльнасцяў, проста не хадзілі ў войска дзякуючы адтэрміноўкам.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Пусть прикорытники и омоныши валяются в грязи!