Усяго патроху1010

«Аліварыя» навучыць бармэнаў наліваць піва

Піўзавод «Аліварыя» будзе праводзіць мерапрыемствы, скіраваныя на паляпшэнне якасці абслугоўвання кліентаў у рэстаранах, барах і гатэлях Мінска.

Піўзавод «Аліварыя» будзе праводзіць мерапрыемствы, скіраваныя на паляпшэнне якасці абслугоўвання кліентаў у рэстаранах, барах і гатэлях Мінска.

З гэтай мэтай некалькі разоў на тыдзень экспертныя групы піўзаводу будуць праводзіць ананімныя рэйды па рэстаранах горада і даваць ацэнку якасці разліўнога піва, а разам з ёй і ўсёй працэдуры абслугоўвання.

На адмысловай прэс‑канферэнцыі, зладжанай з гэтай нагоды, выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара «Аліварыі» Міхаіл Чэчэнеў адзначыў, што «мы гарантуем якаснасць прадукта, які выпускае нашае прадпрыемства і хочам ведаць, што менавіта ў такім выглядзе ён трапіць да спажыўца». На мерапрыемстве прысутнічаў таксама Торк Фуркхаўге — дырэктар па развіццю продажаў міжнароднага канцэрна Carlberg A/S, у склад якога ўваходзіць «Аліварыя». Спадар Фуркхаўге адзначыў, што «беларускае прадпрыемства — наш стратэгічны партнёр. А Беларусь была першай краінай, дзе мы пачынаем рэалізоўваць нашыя новыя ініцыятывы».

Прадстаўнік дацкай кампаніі таксама заявіў, што ў бліжэйшы час не плануецца пачынаць вытворчасць піва дацкіх марак. Стаўка будзе зроблена на прасоўванне на рынак беларускіх піўных брэндаў прэміум‑класа.

Акрамя інспекцыі рэстаранаў і бараў, «Аліварыя» таксама плануе праводзіць трэнінгі для мінскіх бармэнаў, з мэтай павышэння іх прафесійнай кваліфікацыі.

Негледзячы на аптымізм кіраўнікоў кампаніі, на сёння толькі 2% беларускага піўнога рынка належыць барам, рэстаранам і гатэлям. І хоць беларускі брэнд заваяваў ужо 40% ад усіх продажаў, гэта пакуль капля ў моры. У суседняй Літве адпаведныя ўстановы кантралююць 42% піўнога рынка. Што, натуральна, павышае ўзровень культуры спажывання алкаголю.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі15

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзевяцігадовая школьніца аддала аферыстам ювелірныя каштоўнасці мамы. Яе палохалі дзіцячым домам2

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?17

Зяленскі: Расія дае Украіне два месяцы на выхад з Данбаса14

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе1

Расіяне афармляюць беларускія ДНЖ, каб ездзіць на аўто на беларускай рэгістрацыі. У чым сэнс?6

Учора ў Беларусі было да +20°С

«Мы пакінем Іран вельмі хутка». Трамп анансаваў заканчэнне вайны незалежна ад таго, ці будзе здзелка з Іранам5

Чаму на Блізкім Усходзе так шмат нафты?2

Сенсацыя дня — Італія прайграла Босніі ў серыі пенальці і не едзе на чэмпіянат свету па футболе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі15

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць