Грамадства2626

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства

Анастасія Лабазанава, нявеста вядучага СТБ і «разведчыка» Рамана Пратасевіча, апублікавала ў тыктоку гісторыю іх адносін. Лёсавызначальная сустрэча адбылася ў бары, а першай тэмай для размовы стала «Бітва экстрасэнсаў».

Анастасія кажа, што шмат хто з яе знаёмых «у шоку», што яна разам з Пратасевічам. Яна ўспамінае, што іх пазнаёміў агульны знаёмы. Калі яна даведалася, што ў кампаніі будзе Пратасевіч, яе першай рэакцыяй было моцнае здзіўленне.

«Я такая: «Пратасевіч? У сэнсе? Рэальна?» — распавядае дзяўчына.

Яна тлумачыць свае эмоцыі тым, што Раман — «вядомая асоба»:

«Дагэтуль, калі мы гуляем па вуліцы з Ромам, вельмі шмат людзей да яго па гэты дзень падыходзяць, некаторыя нават просяць з ім сфатаграфавацца. Я за ўсім гэтым назіраю і разумею, што Рому практычна ведаюць усе».

@anastasia_labazanova Смотреть до конца #рекомендации #топ #новости #рекиии #отношения ♬ оригинальный звук - anastasiya_labazanova

Дзяўчына кажа, што была вельмі ўражана сустрэчай. «Калі мы прыйшлі ў гэты бар, я яго ўбачыла. Вядома, я так здзівілася: «Афігець, я сяджу з Пратасевічам! Піпец, як гэта так?» Мне здаецца, у любога была б такая ж рэакцыя. І так мы і пазнаёміліся. Як бы першая сустрэча адбылася так чыста: «Прывітанне-прывітанне», «О, клас, Рома», туды-сюды, «ты — малайчына!»

Тады зносіны абмежаваліся простым прывітаннем, але неўзабаве яны апынуліся ў адным агульным чаце знаёмых, дзе абмяркоўвалі розныя тэмы 24/7.

Першы асабісты дыялог пачаўся па ініцыятыве Анастасіі. Яна напісала Раману, і яны сталі абмяркоўваць «Бітву экстрасэнсаў» — яны абое захапляюцца эзатэрыкай, картамі Таро і г. д.

Быў перапынак у адносінах на месяц, пакуль яны зноў не сустрэліся на дні нараджэння сябра. Там сяброўка Анастасіі заўважыла, што Раман не зводзіць з дзяўчыны вачэй. Калі Анастасія вярталася дадому, яна атрымала ад Рамана паведамленне: «Насця, мне здаецца, ці я табе падабаюся?»

Што было далей, дзяўчына не паведамляе — яна абяцае другую частку.

Настасся — медработнік і таролаг, працавала ў элітнай клініцы «Мерсі». Да гэтага Раман двойчы жаніўся з Маргарытай Грыцкевіч. Тая скончыла Мінскі медыцынскі ўніверсітэт і некаторы час працавала правізаркай-рэцэптаркай у мінскай аптэцы, а таксама рабіла расклады на картах таро.

Каментары26

  • Шон К.
    31.03.2026
    Ну настаяшы агент 006!
  • %
    31.03.2026
    Якое усе ж каханьне паміж гаўнюком і рэдакцыяй НН. Нічога не прамінаюць, нічога не павінна быць незаўважана. А галоўнае - усе трэба МУСОВА давесьці да чытачоў, бо ну як жа - гэта ж Пратасевіч.
  • стары сабака
    31.03.2026
    Медработнiк ды таролаг. Паказчык узроуня нашай адукацыi. I розуму дзяучыны

Цяпер чытаюць

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Усе навіны →
Усе навіны

Паслухаць спевака Акмаля ў Мінску сабраліся дзясяткі тысяч людзей ФОТАФАКТ32

Кавярня запатрабавала 10 рублёў толькі за ўваход. Ці законна гэта?5

«У кожнай краіне першы дзень траціўся на пытанні з зарадкай». Беларус расказаў, як ён ездзіў на Tesla ў Турцыю1

Украінскія ВМС паказалі першы ў гісторыі бой марскіх безэкіпажных катараў ВІДЭА3

Былыя палітвязні Найдзёнаў і Каракін разам заспявалі песню ў Вільні. Гэта было кранальна ВІДЭА1

У Петрыкаве мужчына падавіўся шашлыком і памёр

У Індыі знайшлі пяць дзіцянят арангутанаў, якія елі бананы каля шашы3

У Любанскім раёне шэршні захапілі і пераабсталявалі пад сябе шпакоўню ФОТАФАКТ

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць