Вайна1919

56‑гадовы расійскі яхтсмен вярнуўся з кругасветкі і запісаўся на фронт, каб распрацоўваць дроны. І загінуў у першым штурме

Сябры наракаюць, што нават забраць яго цела з Харкаўскай вобласці неяк не атрымліваецца.

Знішчаны яхтсмен Міхаіл Галаванаў

Z-рэпарцёр расійскай «Камсамольскай праўды» Грыгорый Кубацьян расказаў у тэлеграме пра гаротны лёс свайго сябра Міхаіла Галаванава, чыя гісторыя добра паказвае сітуацыю ў цяперашнім расійскім войску.

56‑гадовы яхтсмен Міхаіл Галаванаў вырашыў падпісаць кантракт з расійскім Мінабароны, каб распрацоўваць дроны і знішчаць украінцаў. Яму паабяцалі, што так і будзе. Але адразу адправілі ў штурмавікі.

«Міша быў ужо не малады, але любіў Расію, перажываў за яе і спадзяваўся дапамагчы краіне. Ён быў тэхнаром з інжынерным складам розуму. Хацеў распрацоўваць і збіраць дроны. Яму паабяцалі, што так і будзе. Але як толькі падпісаў кантракт, трапіў на палігон, а потым у штурмавую роту. Яго адправілі на заданне ў пасёлак Пясчанае, і праз некалькі дзён Мішы не стала: прыляцеў варожы дрон», — піша Кубацьян.

Міхаіл Галаванаў калісьці хадзіў разам з журналістам Кубацьянам на парусніку «Крузенштэрн» у Ісландыю, а ў 2020 годзе ўдзельнічаў у кругасветнай экспедыцыі на парусніку «Палада». Цяпер ён застаўся ў зямлі ў Харкаўскай вобласці Украіны. Цела вярнуць пакуль немагчыма.

«Да ўкраінцаў пытанняў няма, яны ворагі. У мяне ёсць пытанне да бацькоў-камандзіраў: навошта ж так?! Навошта чалавека ў 56 (!) гадоў адпраўляць на штурм, з якога ён не вернецца? Калі ён мог бы прыносіць карысць у тэхнічных пытаннях, у якіх выдатна разбіраўся! Гэта, вядома, пытанне рытарычнае. Адказваць не трэба», — перажывае журналіст.

Каментары19

  • .
    31.03.2026
    Миша хотел разрабатывать дроны, но дрон разработал Мишу первым.
  • Дзякуй УСУ!
    31.03.2026
    Чарговы ванька, які хацеў забіваць украінцаў, пайшоў следам за масквой. І такі лёс чакае кожнага імперца-акупанта.
  • Жыгуль
    31.03.2026
    Дзівосная гісторыя аб тым, як можна абыйсці ўвесь свет ды так і не нажыць мазгоў.

Цяпер чытаюць

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV2

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Усе навіны →
Усе навіны

«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку44

«11 трыльёнаў, бля». Дэпутат расійскай Дзярждумы вылаяўся матам, расказваючы пра дэфіцыт бюджэту7

У МЗС заявілі пра актыўны непублічны дыялог з Захадам7

Беларускі бізнэсмен праспансаваў чэмпіянат свету па хакеі ў Швейцарыі1

Ва Украіне адказалі Вальфовічу адносна 116 беспілотнікаў за тыдзень2

Ціханоўская: «Для мяне не стаіць пытанне, ці пераможа Украіна. Адзінае пытанне — калі»16

Беларусаў шакаваў стан жывёл у «Дукорскім маёнтку»: «Гэта канцлагер!» Спецыялісты супакойваюць2

Вальфовіч: За тыдзень 116 украінскіх дронаў заляцела ў Беларусь12

Палітзняволенага журналіста Кірылу Пазняка выпісалі са шпіталя хуткай дапамогі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV2

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць