Грамадства66

Кацярына Ваданосава ахвяруе 10 тысяч еўра для беларускіх палітвязняў

Гэта грошы, якія ў яе засталіся пасля збору на лячэнне маці.

Кацярына збірала грошы праз «Байсол» на лячэнне маці. Але цуду, на жаль, не адбылося. Сабраныя грошы пайшлі на аплату пахавання і ўшанавання памяці. У сваім зборы Кацярына дэкларавала, што калі не ўсе сродкі будуць выкарыстаныя, то яна ахвяруе іх на іншыя зборы на «Байсол».

З сабранай сумы засталося 10 тысяч еўра, гэтыя сродкі Кацярына пералічвае на экстраны збор для вызваленых 19 сакавіка палітвязняў. З тэхнічных прычынаў ахвяраванне адбываецца ў некалькі пералікаў, «Байсол» ужо атрымаў большую частку з гэтай сумы на экстраны збор, паведаміў фонд у сваіх сацсетках

Перад Калядамі 23 снежня мама Кацярыны Нэлі Ваданосава перанесла цяжкі інсульт і трапіла ў бальніцу. Жанчыну паралізавала, яна не прыходзіла ў прытомнасць. Дактары аператыўна прыехалі, адвезлі ў шпіталь, правялі аперацыю. «Палова яе мозгу залітая крывёй. Гэта незваротна», — апісвала сітуацыю Кацярына.

У гэты час высветлілася, што Упраўленне па справах іншаземцаў не ўнесла пажылую жанчыну ў базу застрахаваных. Кацярына тады выказала асцярогу, што рахунак за аперацыю і іншыя медыцынскія маніпуляцыі можа скласці ад дзясяткаў да сотняў тысяч злотых. Пасля гэтага хутка быў сабраны дабрачынны збор на «Байсоле» на €15 000.

1 студзеня стала вядома, што мама памерла.

Каментары6

  • Woodoo Cult
    01.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Дакладна
    01.04.2026
    Не ахвяруе, а вяртае! (што не змяньшае каштоўнасці ўчынку)
  • заголовок вводит в заблуждение
    01.04.2026
    жертвуют свои деньги, а не чужие

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі58

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і лагістычны цэнтр у Саратаве

Кальмары захопліваюць акіяны. Што ім дапамагае?3

«Наступныя год-два вырашаць лёс чалавецтва». Інжынер, які звольніўся з Anthropic, расказаў, што думаюць унутры кампаніі15

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Польшча прадухіліла атаку на свой памежны пераход, атрымала ад ЦРУ папярэджанне пра магчымае развіццё падзей у наступныя месяцы14

«Амкадор» адмовіўся будаваць у Расіі завод, які раней планаваў Шакуцін3

Украіна заявіла пра паражэнне найбуйнейшага дэсантнага карабля Расіі каля Новарасійска. Чым ён адметны4

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі58

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць