Грамадства44

Сілавікі запатрабавалі ад былога палітзняволенага распіску, што ён не вернецца ў Беларусь

Былы палітвязень з Магілёва паведаміў, што да яго звярнуўся супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС горада Аляксандр Табуноў і запатрабаваў запоўніць спецыяльны дакумент, пішуць праваабаронцы з Mayday.team.

У дакуменце чалавек павінен пазначыць, што ён не будзе вяртацца ў Беларусь. Калі ж вяртанне ўсё ж плануецца, то трэба пазначыць канкрэтную дату.

Таксама ад былога палітвязня запатрабавалі пасля запаўнення сфатаграфаваць гэты дакумент, а яшчэ зрабіць здымак самога сябе з гэтай паперай у руках.

Пры гэтым у былога палітвязня ўжо ануляваны беларускі пашпарт. Нягледзячы на гэта, ад яго ўсё адно патрабуюць даць адказ.

Каментары4

  • .
    31.03.2026
    Супрацоўнікі прымусовага выканання сумесна з РАУС робяць гэта для справаздачы: маўляў, адшукалі "даўжніка", ён там, далей нашыя паўнамоцтвы канчаюцца.
    Такая праца шрубікаў бюракратычнай машыны. Патрэбна гэта выканаўцам, каб паставіць "птушачку", чалавеку гэта не патрэбна.
    Загаловак жа падае гэтую дзейнасць як нібыта "абяцай, што не вернешся". Тут вялікая розніца.
  • ???
    31.03.2026
    На фото расписка что не будет уклоняться от уплаты, а не том,что не вернется в беларусь
  • Генадзь
    01.04.2026
    ???, як раз тэкст на фота тычыцца менавіта планаў вяртання. Што тычыцца запазычанасці - то гэта ўвогуле бессэнсоўнасць, бо закладнік канстатуе факты у сучаснасці, а ня нейкія планы на будучыню.

Цяпер чытаюць

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае23

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў альбом Людмілы Краўцовай, маці Івана Краўцова. Ён праляжаў на паліцы больш за 20 гадоў8

Заторы нават удзень: што зараз адбываецца на скрыжаванні Арлоўскай і Карастаянавай у Мінску1

Гурт Раяна Гослінга выпусціць новыя песні праз 17 гадоў перапынку

Бюджэтнікам у 2027 годзе падымуць заробкі

Праз атакі беспілотнікаў закрываліся аэрапорты Масквы. Памяняўся і расклад рэйсаў з Мінска

Лукашэнка задумаў пусціць у метро трамваі28

Праблемы з выкарыстаннем Starlink ва Украіне захоўваюцца1

Амерыканскі мірны план прадугледжвае дэмілітарызаваную зону на Данбасе і адмову Украіны ад уступлення ў НАТА26

Амерыканскія ўлады хочуць выпрабаваць на мяжы нябачны «цеплавы прамень», ад якога чалавеку здаецца, што ён гарыць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае23

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць