Здароўе

Навукоўцы заплацяць вам больш за 4000 даляраў за выпрабаванне сродка ад дыярэі

Амерыканскія даследчыкі шукаюць добраахвотнікаў для выпрабавання эксперыментальнай вакцыны супраць бактэрый шыгел — галоўнай прычыны дызентэрыі.

Фота: vecteezy

Калі вы гатовыя вытрымаць тыднёвую дыярэю за 4 тысячы даляраў, значыць, вам пашанцавала. Даследчыкі з Emory Vaccine Center зараз набіраюць здаровых добраахвотнікаў для ўдзелу ў выпрабаванні эксперыментальнай пераральнай вакцыны супраць бактэрый шыгел (Shigella).

Гэтыя бактэрыі могуць выклікаць такія сімптомы, як дыярэя, ліхаманка, млоснасць, ваніты. Шыгелы таксама з’яўляюцца прычынай дызентэрыі — агульнага тэрміна для кішэчных інфекцый, якія могуць выклікаць крывавы панос. Большасць выпадкаў праходзіць самастойна: людзям звычайна патрабуецца толькі дастатковая колькасць вадкасці і адпачынак.

Але часам шыгелы могуць выклікаць цяжкія, нават смяротныя ўскладненні, асабліва ў людзей з аслабленай або недастаткова развітай імуннай сістэмай, напрыклад, у вельмі малых дзяцей. Ускладненні могуць уключаць курч, сепсіс і ў запушчаных выпадках нават прывесці да нырачнай недастатковасці. Шыгелы могуць распаўсюджвацца праз ежу, ваду, падгузнікі і нават падчас сэксу.

Нягледзячы на ​​тое, што сёння дызентэрыя лічыцца не надта небяспечным захворваннем, яна застаецца сур'ёзнай пагрозай для грамадскага здароўя, асабліва ў частках свету з дрэннымі санітарнымі ўмовамі і медыцынскім абслугоўваннем. Згодна з данымі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, шыгела — гэта галоўная прычына захворвання на бактэрыяльную дыярэю ва ўсім свеце і другая па значнасці прычына смяротнасці ад дыярэі, бо штогод яна прыводзіць да больш чым 200 000 смерцяў.

Для лячэння цяжкіх інфекцый, выкліканых гэтай бактэрыяй, звычайна выкарыстоўваюцца антыбіётыкі. Але апошнія гады расце колькасць штамаў шыгелы, устойлівых да антыбіётыкаў. Таму розныя групы навукоўцаў, у тым ліку група з Emory Vaccine Center у Атланце, штат Джорджыя, спрабуюць распрацаваць вакцыну супраць гэтай бактэрыі.

Вакцына каманды з Атланты выкарыстоўвае аслабленую версію гэтай бактэрыі. Другая фаза выпрабавання афіцыйна пачалася яшчэ ў кастрычніку мінулага года, але каманда ўсё яшчэ актыўна набірае ўдзельнікаў. Навукоўцы плануюць зарэгістраваць 120 здаровых добраахвотнікаў ва ўзросце ад 18 да 49 гадоў без вядомай гісторыі захворвання на шыгелу або сіндрому раздражнёнага кішэчніка.

Валанцёры будуць выпадковым чынам падзеленыя на тры групы. Адна група прыме (пераральна) дзве дозы вакцыны; другая вып'е адну дозу вакцыны і плацэба; а трэцяя будзе піць толькі плацэба. Пасля ўсе тры групы будуць выпіваць напой, які змяшчае шыгел. Затым удзельнікі будуць шпіталізаваныя на тэрмін да 11 дзён, каб за імі можна было назіраць. У якасці заахвочвання да ўдзелу ў выпрабаванні валанцёрам прапануецца 4250 даляраў, якія яны змогуць атрымаць цягам васьмі месяцаў.

Калі вы знаходзіцеся ў патрэбным месцы, то, магчыма, гэта ваш шанец. Выпрабаванні будуць праводзіцца ў клініцы Emory's Hope Clinic у Джорджыі і ў Cincinnati Children’s Hospital Medical Center у Агая.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку10

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага19

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе39

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера9

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку10

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць