Грамадства

Прысуд па справе «Буслы ляцяць» пакінулі без зменаў

У Вярхоўным судзе 28 лютага ў закрытым рэжыме разглядзелі апеляцыйныя скаргі палітзняволеных па гучнай справе ініцыятывы «Буслы ляцяць», паведамляе «Вясна».

Пры канцы верасня Мінскі гарадскі суд прызначыў вялікія турэмныя тэрміны яе шасці фігурантам: Аляксею Іванісаву — 14 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксею Гамезу — 14,5 года калоніі і штраф у 500 базавых, Мікалаю Біблісу — 8,5 года калоніі і штраф у 300 базавых, Андрэю Будаю — 15 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксандру Мураўёву — 12 гадоў калоніі, Аляксандру Сідарэнку — 8 гадоў калоніі.

Справу ў закрытым рэжыме разглядалі амаль чатыры месяцы. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле. Хутка палітвязняў этапуюць у калоніі.

Прысуд абскарджаны ў апеляцыйным парадку абвінавачанымі і іх абаронцамі. Разам з тым судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда 28 лютага 2023 года ў адпаведнасці з меркаваннем пракурора, які ўдзельнічае ў пасяджэнні суда апеляцыйнай інстанцыі, довады скаргаў прызнаныя неабгрунтаванымі і пакінутыя без задавальнення», — адзначыў пракурор Аляксандр Дзямідаў.

За што асудзілі палітвязняў?

У залежнасці ад ролі кожнага ім у розным спалучэнні інкрымінаваныя: ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 2 арт. 290-4 (удзел у тэрарыстычнай арганізацыі), ч. 1 арт. 359 (акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага дзеяча); ч. 1 арт. 218 (наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці), ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый) Крымінальнага кодэкса. Справу ў закрытым рэжыме разглядалі амаль чатыры месяцы. Дзяржаўнае абвінавачванне па справе падтрымлівала пракурорка Юлія Ланеўская, а прысуд вынесла суддзя Анастасія Папко.

Згодна з версіяй абвінавачвання, 4 сакавіка 2021 года ўдзельнікі групы пашкодзілі аўтамабіль, які належыць суддзі Барысаўскага раёна: аблілі фарбай кузаў транспартнага сродку, прабілі чатыры колы; у перыяд з 14 па 15 сакавіка 2021 года адзін з абвінавачаных пашкодзіў чатыры шыны аўтамабіля, які належыць грамадскаму актывісту — карэспандэнту рэспубліканскага СМІ; 8 красавіка 2021 года фігуранты кінулі камень у акно кватэры, дзе пражывае супрацоўнік пракуратуры горада Мінска з малалетнім дзіцем; 22 траўня 2021 года аналагічныя злачынныя дзеянні здзейсненыя ў дачыненні да грамадскай актывісткі, якая падтрымлівае дзеючую ўладу; у перыяд з 2 па 15 чэрвеня 2021 года абвінавачаныя пашкодзілі і знішчылі сістэму відэаназірання, усталяваную ў Фрунзенскім раёне сталіцы.

«У сваёй злачыннай дзейнасці абвінавачаныя выкарыстоўвалі мноства сродкаў канспірацыі, у тым ліку маскі і адзенне цёмных колераў без адметных прыкмет, не выкарыстоўвалі мабільныя тэлефоны, хавалі свае транспартныя сродкі, будучы ўпэўненымі ў сваёй ананімнасці і беспакаранасці.

Пры расследаванні вывучаныя асобы ўсіх шасці абвінавачаных — мужчыны працавалі ў розных сферах эканомікі, займаючы ў тым ліку кіруючыя пасады, не судзімыя, амаль у кожнага маюцца малалетнія дзеці. Абвінавачаныя пазнаёміліся паміж сабой на так званых «дваровых чаяваннях», пасля чаго размаўлялі ў асобным закрытым Telegram-чаце», — паведамлялі ў Следчым камітэце.

Затрымалі фігурантаў справы пры канцы верасня — на пачатку кастрычніка 2021 года. Праз месяц — 30 лістапада 2021 года — Вярхоўны суд прызнаў аб'яднанне «Супраціў», у якое ўваходзяць групоўкі «Кібер-партызаны»«Дружина народной самообороны — ДНС» і «Буслы ляцяць», тэрарыстычным.

Перад судом, 13 траўня 2022 года, стала вядома, што Аляксея Іванісава, Аляксея Гамезу, Андрэя Будая і Аляксандра Мураўёва ўнеслі ў «тэрарыстычны спіс» КДБ. Падставай для ўключэння іх у спіс паслужыла прад'яўленае ім абвінавачанне па артыкуле 359 Крымінальнага кодэкса Беларусі (акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча).

Каментары

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?3

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Асноўнай рэакцыяй на Пуціна, Лаўрова, Пяскова ў расійскім тэлеграме стаў клоўн8

Толькі траціна тэлефонаў беларусаў могуць падтрымліваць тэхналогію 5G1

У Варшаве пацярпеў катастрофу лёгкаматорны самалёт

ВМС Украіны: Гаварыць пра адступленне расіян з Кінбурнскай касы пакуль зарана

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага45

Мерц заклікаў да спынення баявых дзеянняў ва Украіне7

«Трымайце сваіх кіеўскіх гадаванцаў пад кантролем». Прадстаўнік Беларусі ў АБСЕ выступіў з хамскай прамовай32

У Белавежскай пушчы чэзнуць векавыя дубровы. Навукоўцы патлумачылі, што адбываецца2

Аператара А1 збіраюцца пакараць за прымусовы перавод карыстальнікаў на больш дарагі тарыф2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?3

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць