Аб'яднаны пераходны кабінет узнагародзіў медалём 27 чалавек, не ўсе імёны вядомыя
Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі ўзнагародзіў медалём «Гонар і Годнасць» 27 загінулых удзельнікаў беларускіх пратэстаў і беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны, паведаміла прэс-служба Кабінета.

Медалі з пасведчаннямі Святлана Ціханоўская ўручыць блізкім узнагароджаных на ўрачыстай цырымоніі. Але самі іх імёны да пары будуць заставацца таямніцай з меркаванняў бяспекі.
Гэтай узнагародай Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі, як адзначаецца, ушаноўвае людзей, якія праявілі выключную адданасць у барацьбе за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека і страцілі ў гэтай барацьбе сваё жыццё.
Каментары