Грамадства22

Платформа «Новая Беларусь» запускае пілотны праект па лічбавым самакіраванні для беларусаў у Літве і Польшчы

Вось у чым яго сутнасць.

Фота: скрын з сайта newbelarus.com

Беларусы, што жывуць у Польшчы і Літве, могуць самі запоўніць падатковую дэкларацыю і фундаваць пэўны працэнт сваіх падаткаў на дабрачыннасць — 1,5% у Польшчы і 1,2% у Літве.

Гэта прыкладна 20—30 еўра паводле сярэдняга заробку ў гэтых краінах.

«Новая Беларусь» прапануе выбраць атрымальнікамі гэтых падаткаў беларускія арганізацыі за мяжой і пасля з імі вырашыць, як канкрэтна будуць траціцца грошы.

«У дзяржаве ўлада ідзе ад грамадзянскай супольнасці, — піша каманда «Новай Беларусі». — Менавіта людзі вырашаюць, хто будзе іх прадстаўляць і на што маюць ісці іхнія агульныя грошы. А беларуская супольнасць гатовая да дэмакратыі? Мы перакананыя, што так. Каб пацвердзіць гэта — запускаем пілотны праект па лічбавым самакіраванні.

Мы задумалі гэты праект, каб праілюстраваць усім і сабе самім, што беларусы і беларускі гатовыя да дэмакратыі, да ўдзелу ў эканамічных і палітычных працэсах, гатовыя браць на сябе адказнасць. 

За лета пройдзе абмеркаванне фундатарамі і фундатаркамі найбольш істотных напрамкаў для дапамогі. Вы самі зможаце прапаноўваць кірункі, супольна абмеркаваць, прагаласаваць, вырашыць і пракантраляваць, куды пойдуць сродкі. Праз тое, што ўсё будзе праходзіць анлайн, мы падзелімся інфармацыяй пра этапы і вынікі працэсу». 

Каб далучыцца да праекта, трэба самастойна запоўніць падатковую дэкларацыю і абраць партнёрскія ўстановы «Новай Беларусі» ў Польшчы ці Літве ў якасці атрымальнікаў вашага працэнта на дабрачыннасць. 

Калі не запаўняць дэкларацыю, то гэты адсотак спішацца аўтаматычна на рахунак iншай рандомнай арганізацыі.

Вясной каманда плануе сабраць фундатараў і фундатарак на платформе, летам вызначыць праблемы, якія варта вырашыць, і восенню накіраваць сродкі на добрую справу. 

Як далучыцца да праекта? 

Крок першы

Калі вы плаціце падаткі ў Польшчы ці Літве, запаўняеце дэкларацыю самастойна і пералічваеце адсотак на дабрачыннасць у партнёрскія ўстановы «Новай Беларусі». Аўтарызуецеся на сайце і дасылаеце скрын запоўненай дэкларацыі. 

Крок другі

Атрымліваеце ліст з запрашэннем у закрытую суполку для фундатараў і фундатарак, дзе будзеце разам вырашаць, на што накіраваць агульныя грошы.

Крок трэці

Восенню вы прымаеце канчатковае супольнае рашэнне, куды пойдуць агульныя сродкі. І назіраеце, як вырашаецца абраная вамі праблема.

Інструкцыю па запаўненні дэкларацыі і іншыя падрабязнасці праекта можаце пабачыць на старонцы ініцыятывы.

Чытайце таксама: 

Айцішнікі запусцілі лічбавую платформу «Новая Беларусь»

Анлайн-платформу «Новая Беларусь» прызналі экстрэмісцкай

«Паспрабуем сабраць беларусаў як нацыю ў адно вялікае кам'юніці». Айцішнікі стварылі «Лічбавую Беларусь»

Каментары2

  • Мойша
    15.03.2023
    А потым усе гэта нашыя невераятныя зліваюць у камітэт як было ўжо не раз)))
  • не такі як ёсць
    15.03.2023
    Мойша, упэўнены, што вашыя звесткі нікому не патрэбныя, як і вы асабіста

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць