Грамадства88

За суткі амаль ніякай афіцыйнай інфармацыі пра страляніну ў Гродне

Ужо суткі няма ніякіх падрабязнасцяў, каго, за што і як забілі супрацоўнікі КДБ у доме па вуліцы Курчатава, 5 у Гродне.

Скрын відэа, якое знялі відавочцы на вуліцы Курчатава, 5 у Гродне

На гэты момант на сайтах Гродзенскага абласнога і гарадскога выканкамаў — ні слова пра страляніну і забойства замежніка. Як няма ні слова пра інцыдэнт у доме кіраўніка абласной вертыкалі Уладзіміра Караніка.

КДБ учора абмежаваўся гучным паведамленнем, што «падчас правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па спыненні дзейнасці асоб, якія праніклі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з мэтай здзяйснення тэрарыстычнай акцыі, 19 сакавіка 2023 года ў Гродне на вул. Курчатава ліквідаваны замежны грамадзянін Л. Гэтая асоба з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат аказала ўзброены супраціў байцам спецпадраздзялення КДБ, група «А».

Таксама ўчора стала вядома пра вялікую колькасць сілавікоў каля дома старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Туды прыехала міліцыя, службы размінавання з сабакамі. Ніякіх афіцыйных каментароў наконт гэтага не было.

Каментары8

  • даведка
    20.03.2023
    Интересно, что вообще делали минские бойцы группы «А» КГБ в Гродно... Не картошку же сажали Тертелю.
  • вапува
    20.03.2023
    а был ли мальчик.... 
  • Ня вер ім, брат!
    20.03.2023
    Іхняя "афіцыйная інфармацыя" не цікавіць абсалютна. Кагосьці задаволілі версіі ўлады па забойствах каго заўгодна з пратэстоўцаў? Шышмакоў, Крыўцоў, Тарайкоўскі, Шутаў, Бандарэнка, Зельцар, Ашурак...Якое прозвішча годнага беларуса ні назаві, на магілу кожнага вылітая бочка прапагадысцкіх памыяў. Не хвалюйцеся, схлусяць і цяпер.

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны27

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

Забраў ката ў мяшку. Чаму беларус не змог вярнуць тавар у пункт выдачы заказаў?

«Зарабіў 1200, потым прыйшоў штраф на 1000». Беларусы дзеляцца ўмовамі працы на складзе Wildberries у «Вялікім Камені»12

Рада дырэктараў Nvidia не мае намеру вяртаць Джэнсэна Хуанга на пасаду генеральнага дырэктара1

Статкевіч пра Ціханоўскага: Ты патрэбны Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны27

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць