Свет1818

Кангрэс ЗША рыхтуе новы закон аб дэмакратыі ў Беларусі — Кавалеўскі

Пра падрыхтоўку ў ЗША новага закона аб дэмакратыі, суверэнітэце і правах чалавека ў Беларусі заявіў прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі, падсумоўваючы візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША. 

«Злучаныя Штаты запусцілі стратэгічны дыялог з дэмакратычнымі сіламі, гэта

дазволіць нам распрацаваць той механізм, які будзе дазваляць узаемадзейнічаць на пастаяннай аснове, рабіць больш практычнай дзейнасць Злучаных Штатаў на карысць Беларусі.

У Кангрэсе вядзецца падрыхтоўка новага закона аб дэмакратыі, суверэнітэце і правах чалавека ў Беларусі, які будзе ў большай ступені адлюстроўваць ролю Лукашэнкі ў вайне і тыя негатыўныя наступствы, якія гэта нясе для ўсяго свету.

Вядома ж, будуць распрацаваныя новыя палітычныя рэкамендацыі для ўрада Злучаных Штатаў».

Кавалеўскі запэўніў, што ЗША «застаюцца з беларусамі», яны «вельмі прыхільна ставяцца да дэмакратычнага руху». «Разумеюць нашыя складанасці і гатовыя нас падтрымліваць у барацьбе», — сказаў ён.

Каманда Ціханоўскай наведвала Злучаныя Штаты Амерыкі 22—28 сакавіка.

Каментары18

  • Жвірбліс
    29.03.2023
    Вада камень точыць.
  • Нічога ня зменіцца
    29.03.2023
    Жвірбліс, не точыць - гэта міф
  • Anatol Starkou
    29.03.2023
    Новыя гранты па новаму камень точаць.

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі7

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»33

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна4

У Меліціны Станюты прайшоў дзявочнік у Варшаве14

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх4

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў29

ЗША і Данія абвясцілі аб пагадненні па Грэнландыі7

35 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі7

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць