Грамадства11

Пачалі судзіць айцішніка за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці». За тры данаты на 75 даляраў

У Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 2 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) пачалі судзіць IT-спецыяліста Руслана Завадзіча. Яму інкрымінуюць два данаты ў By_Help у жніўні 2020 года на 50 даляраў, а таксама данат Валеру Цапкалу на суму каля 25 даляраў у 2021 годзе. Справу разглядае суддзя Жанна Брысіна, піша «Вясна».

Руслана затрымалі прыкладна ў канцы кастрычніка 2022 года. Спачатку некаторы час яго ўтрымлівалі на Акрэсціна, а потым перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага. Цяпер яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).

Паводле ягоных знаёмых, крымінальную справу завялі за два данаты ў By_Help на агульную суму 50 даляраў у жніўні 2020-га, а таксама перавод каля 25 даляраў у 2021 годзе Валерыю Цапкалу. Па матэрыялах справы, данаты Руслан рабіў праз беларускую біржу ў біткойнах.

Але на момант пераводаў ні By_Help, ні Цапкала не былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі», гэта здарылася значна пазней.

Згодна з профілем Linkedin, Руслан апошнія шэсць гадоў працаваў у кампаніі Netcracker. Раней ён нейкі час быў валанцёрам «Аховы птушак Бацькаўшчыны». Таксама вядома, што Руслан — заснавальнік клуба астраноміі і фатограф. 

Падтрымайце Руслана: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Руслан Генадзьевіч Завадзіч.

Каментары1

  • Dos
    31.03.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны17

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім27

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў2

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны17

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць