Эксперт выказаў меркаванне, для чаго расійскія «Русланы» прыляталі ў Гомель
З 25 сакавіка ў Гомель сем разоў прылятаў самалёт АН-24. Якія грузы ён дастаўляў?
Вайсковы эксперт Алег Жданаў у сваім відэастрыме выказаў меркаванне, што самалётамі АН-24 на тэрыторыю Беларусі завозяцца зенітна-ракетныя ўстаноўкі С-400.
Вядома, што ў маі 2022 года Беларусь выказала намер набыць такія комплексы. У канцы студзеня гэтага года Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што краіна паставіла на баявое дзяжурства перададзеныя Расіяй зенітныя ракетныя комплексы С-400 і «Іскандэр».
З другога боку, адзначае эксперт, гэтыя пастаўкі могуць быць звязаныя з узмацненнем Расіяй сістэмы супрацьпаветранай абароны (СПА) перад размяшчэннем на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі.
Такім чынам пашыраецца супольная сістэма СПА Саюзнай дзяржавы.
Жданаў заўважае, што могуць перакідвацца як пускавыя ўстаноўкі, так і ракеты да іх.
Алег Жданаў заўважыў, што ракеты, выпушчаныя з тэрыторыі Курскай вобласці, даляцелі да Кіева. Пра гэта сведчыць адзін з абстрэлаў горада. З Беларусі адлегласць яшчэ меншая.
Патэнцыйна расійскія ўстаноўкі С-300 і С-400 у Беларусі могуць выкарыстоўвацца для абстрэлу ўкраінскай тэрыторыі.
Пры гэтым ён акцэнтуе ўвагу на тым, што «такіх ракет у Расіі шмат. Яны складаюць пагрозу для ўкраінскага боку, бо адсутнічаюць сродкі для ліквідацыі» ракет такога роду.
Чытайце яшчэ:
Эксперт выказаў меркаванне, для чаго Расія раскансервуе танкі Т-55
«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі
Каментары