Свет

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА

Велізарныя чароды шпакоў, якія прыляцелі ў Рым на зімоўку, пакрываюць памётам вуліцы, ходнікі і аўтамабілі. Жыхары хаваюцца пад парасонамі, накрываюць плёнкай бялізну і перастаўляюць машыны далей ад дрэў. 

Кожны вечар каля 17‑й гадзіны ў рымскім раёне Праці-Фіскалі пачынаецца гонка за бяспечнай паркоўкай. Шпакі злятаюцца на дрэвы і антэны, дзе праводзяць ноч. Пакінутая пад імі машына да раніцы аказваецца цалкам пакрытая памётам.

Каб схадзіць у супермаркет, людзі выбіраюць даўжэйшы маршрут або раскрываюць парасон. Ён патрэбны і на прагулцы з сабакам.

Акрамя смуроду і аглушальнага птушынага шуму, ёсць яшчэ адна небяспека: пакрытыя памётам ходнікі становяцца слізкімі. На аўтамыйках за ачыстку такіх машын просяць больш грошай.

Каб адагнаць шпакоў, з вокнаў грукаюць каструлямі, дзьмуць у дудкі і нават граюць на флейтах.

Арнітолаг Франчэска Барберыні тлумачыць Fanpage: у Рыме зімуе больш за чатыры мільёны шпакоў. Горад прываблівае іх цяплом, сховішчамі і даволі невялікай колькасцю драпежнікаў. Днём яны могуць карміцца ў навакольнай сельскай мясцовасці, а ўвечары вяртаюцца на супольны начлег.

Спецыяліст раіць накрываць машыны чахламі: кіслы птушыны памёт можа пашкодзіць фарбу.

Улады спрабуюць перанакіраваць чароды ў зялёныя зоны з дапамогай запісаў трывожных птушыных крыкаў і святла, накіраванага на кроны. Але, паводле жыхароў, шпакі адлятаюць, а потым вяртаюцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць