Свет44

У Польшчы ўсе вучні 4-х класаў атрымаюць бясплатныя ноўтбукі

У рамках новай урадавай праграмы 370 тысяч вучняў атрымаюць ноўтбукі. Пра гэта казаў, у прыватнасці, прэм’ер-міністр краіны Матэвуш Маравецкі. На думку кіраўніка ўрада, камп'ютары цяпер — неабходны інструмент навучання, таму ўлады стараюцца даць роўныя магчымасці ўсім школьнікам, паведамляе Польскае радыё.

Гэта адзін з элементаў падтрымкі лічбавай трансфармацыі.

«Мы хочам, каб вучань браў з польскай школы не толькі веды, але і веру ў тое, што мае роўныя шанцы на старт у жыцці. Прыйшоў час нарэшце ўвесці польскія школы ў XXI стагоддзе і вывесці адукацыю на максімальна высокі ўзровень», — сказаў Матэвуш Маравецкі.

Міністр лічбавых тэхналогій Януш Цяшыньскі патлумачыў, чаму тэхніку атрымаюць вучні чацвёртых класаў, а не першых ці другіх.

Па словах міністра, вучні ў чацвёртым класе ўжо ўмеюць добра чытаць і пісаць, таму ім будзе лягчэй навучыцца карыстацца ноўтбукам. Ён падкрэсліў, што школьнікі атрымаюць уласныя ноўтбукі, каб яны вучыліся таксама адказнасці за давераную ім тэхніку. Вучань павінен разумець, што гэтае абсталяванне застаецца з ім на наступныя гады навучання, яго можна выкарыстоўваць як у школе, так і дома.

Цяшыньскі спадзяецца, што паступіць шмат прапаноў ад кампаній, якія захочуць удзельнічаць у конкурсе на забеспячэнне вучняў ноўтбукамі. Заяўкі на тэндар будуць адкрытыя на наступным тыдні.

Згодна з планамі ўрада, ноўтбукі для ўсіх вучняў чацвёртых класаў павінны быць аднолькавыя. Іх закуп будзе адным з самых буйных тэндараў у гісторыі польскай адукацыйнай сістэмы.

«Мы хочам, каб гэтае абсталяванне было аднолькавым, бо школа павінна быць школай роўных магчымасцяў. Не павінна быць так, што тыя, у каго больш заможныя бацькі, могуць набыць лепшую тэхніку, а іншыя альбо ўвогуле не маюць камп’ютара, альбо маюць горшую мадэль», — адзначыў Януш Цяшыньскі.

На думку экспертаў, слабым месцам усёй аперацыі зʼяўляецца праграмнае забеспячэнне ноўтбукаў. Як прызнаў Януш Цяшыньскі, камп’ютары не заменяць дзецям ні падручнікаў, ні сшыткаў. У закупленых ноўтбуках не будзе навучальных праграм, якія маглі б замяняць падручнікі. Такім чынам, гэта будзе яшчэ адзін дадатковы кілаграм у школьным заплечніку. А ўжо цяпер лекары пастаянна нагадваюць, што заплечнікі вучняў важаць вельмі шмат.

Каментары4

  • Абу
    12.04.2023
    У Беларусіі вучні чацьвёртых класаў атрымаюць фаотакартачку Прэзідэнта, мех бульбы, гасударственны сцяжок, значок беларуска-расейскай вечнай дружбы, аўтограф Качанавай і экскурсію на базу АМАПа! Што з тварам, збеглыя ў Польшчу?
  • ром
    12.04.2023
    Абу,  нууу хто што заслужыу))

    ну ты представляешь как нашым дать бясплатны ноутбук??? палову распрададуть, палову раскарудь!  
    у нас дикие люди! их над держать в клетках!
  • Жвір
    12.04.2023
    На рамонт школы, мяркую, у Польшчы з бацькоў не трасуць, але там існуюць розныя школьныя грашовыя фонды, у якія таксама спаганяюцца грошыкі з бацькоў.

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць