Улада

Аўтуховіча і Асіпенку не выпускаюць

Cледства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі працягнута на месяц.

Cледства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі працягнута на месяц — да 8 снежня, паведаміў праваабаронца Алег Воўчак.

Паводле словаў праваабаронцы, яму пра гэта стала вядома вечарам пятніцы. «Мы думалі, што следства будзе працягнута. На маю думку, гэта значыць, што

Аўтуховічу такі будзе прад’яўлена абвінавачанне па артыкуле 359 Крымінальнага кодэкса Беларусі (тэрарыстычны акт).

Але падаўжэнне тэрмінаў следства сведчыць, што доказаў у дачыненні да Аўтуховіча проста няма «, ‑ заявіў Воўчак.

Як паведаміў адвакат Мікалая Аўтуховіча Павал Сапелка, яго падабаронны пачуваецца «нармальна». «Я наведваў яго ў чацвер, 5 лістапада. На здароўе ён не скардзіўся. Мы настроены на тое, што хутка будзем знаёміцца з матэрыяламі справы. І я магу заявіць, што мы падыходзім да гэтага этапу, як гаворыцца, у поўнай баявой гатоўнасці», — сказаў Сапелка.

8 лютага 2009 г. у Ваўкавыску (Гродзенская вобласць) былі затрыманыя прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка. 18 лютага ім было прад’яўлена абвінавачванне паводле арт. 218 КК.

23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асоб» была заведзена справа па арт. 359 КК (падрыхтоўка тэракту, арт. 13).

Лявонава вызвалілі з мінскага следчага ізалятара 8 жніўня. 24 верасня з яго былі знятыя ўсе абвінавачваньні. Аўтуховіч і Асіпенкі працягваюць знаходзіцца ў следчым ізалятары № 1 Мінска.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк6

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі7

Блогерка засталася ў захапленні ад крамы з таварамі, вырабленымі зняволенымі — яе радасць не зразумелі10

Расія кансультуе Іран, як абыходзіцца з іранскімі дронамі1

У Мінску прачнуліся вожыкі ФОТА

Ультыматум Пуціну з лазні і абмеркаванне бургераў. Новыя пародыі на Лукашэнку рвуць інстаграм8

Адказ чытачу з Томска пра тое, чаму ваш «яркі рэжысёр» нам непрымальны25

У Вялікабрытаніі збіраюцца размясціць на фунтах замест людзей жывёл8

Орбан заявіў, што ўкраінцы нібыта пагражаюць ягонай сям'і ВІДЭА16

Spotify: Песень на англійскай у поп-музыцы становіцца ўсё менш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк6

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць