Эканоміка22

«Беларусь мае адзін з найгоршых прагнозаў эканомікі на наступныя пяць гадоў» — Алесь Аляхновіч пасля форуму Сусветнага банка і МВФ

Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч расказаў пра штогадовыя «вясновыя нарады» Сусветнага банка і Міжнароднага валютнага фонду ў Вашынгтоне, у якіх ён удзельнічаў як прадстаўнік Ціханоўскай і Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (АВВА).

Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч. Скрын відэа

Форум сабраў міністраў фінансаў, кіраўнікоў нацыянальных банкаў, буйных фінансавых кампаній. Гэтыя нарады — унікальная пляцоўка для выпрацоўкі эканамічнай палітыкі.

Аляхновіч распавёў, што міністры найбуйнейшых эканомік свету чарговы раз паабяцалі падтрымку Украіне. Агулам за апошні час Украіне паабяцалі дапамогу на 115 млрд даляраў на найбліжэйшыя чатыры гады, то-бок не толькі на вайну, але і на адбудову краіны.

Аляхновіч лічыць гэта сведчаннем таго, што і Беларусь не застанецца без падтрымкі, калі стане дэмакратычнай.

Пакуль жа Беларусь, паводле прагнозаў МВФ на найбліжэйшыя пяць гадоў, мае сумныя перспектывы ў свеце — яна займае чацвёрты вынік сярод найгоршых прагнозаў.

Беларусь ужо мела страчанае дзесяцігоддзе, гаворыць Аляхновіч, — 2011—2019 гады, яшчэ да пачатку вайны, да санкцый і пратэстаў 2020 года. Ужо тады Беларусь развівалася больш павольна, чым на 1 % штогод.

Цяпер МВФ прагназуе, што з 2020 па 2028 год, то-бок за 9 гадоў, беларуская эканоміка вырасце менш як на 2 %.

«Гэта паказвае, што пры Лукашэнку Беларусь не мае будучыні», — кажа Аляхновіч.

Каментары2

  • Ёсік
    16.04.2023
    "Спадар Лукашэнка, якая ў вас праграма, калі вы станеце прэзідэнтам? - Кал вы мяне выбярыце , я вам потым пакажу сваю праграму. Заводы запушчу, мафію пасаджу." Памятаеце ў 1994 годзе, не слова ў слова, але сэнс зразумелы. І трэба пагадзіцца, сваё слова стрымаў - заводы на пузе ці пазачыняліся, а мафія сядзіць у Драздах ды вакол Менска ў прыватных палацах.
  • Транскриптор
    16.04.2023
    Похоже,этот персонаж даж не сумел перевести этот прогноз с иностранного.
    Поэтому это не прогноз МВФ такой ,а понимание оного спадаром Алесем.

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць