Свет66

На Херсоншчыну ездзіў двайнік Пуціна — Данілаў

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў перакананы, што на часова акупаваныя тэрыторыі Херсоншчыны і Луганшчыны ездзіў не прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, а адзін з яго двайнікоў.

«Ну, па-першае, ніякі Пуцін там не быў. Гэта дакладна вядомая рэч. Для таго, каб пагутарыць з гэтым Пуціным, вы павінны мінімум 10-14 дзён правесці на каранціне. Ніякага Пуціна там не было. Быў звычайны двайнік, якіх у яго не адзін — гэта ўжо гэтак жа вядомая рэч».

Са слоў Данілава, Пуцін — «чалавек спалоханы», і думаць, што ён можа прыехаць такім чынам — проста немагчыма.

Сакратар РНБА нагадаў, як замежных гасцей садзяць за стол на вялікай адлегласці ад расійскага дыктатара, а паездкі Пуціна, з яго слоў, — гэта «цэлая працэдура», дзе падрыхтоўчы працэс стартуе «за 2-3 тыдні» і «ніякіх экспромтаў там даўно няма».

«Гэта прамая супрацьлегласць нашаму прэзідэнту, які можа ў любы час наведаць лінію фронту, непасрэдна быць з нашымі вайскоўцамі. Гэта наша адрозненне. Адрозненне ад бункернага дзеда Пуціна, які хутка сам сябе будзе палохацца», — падсумаваў Данілаў.

Каментары6

  • Абк
    20.04.2023
    Не двайнік, а як мінімум трайнік.
  • Галя
    20.04.2023
    Такія выказванні шмат чаго кажуць аб самім Данілаве.
  • 2Man2Day
    20.04.2023
    Не на той руке часах спалился

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць