Вайна

«Шахеды» трапілі па нафтабазе ў Кіраваградскай вобласці

Беспілотнікі «Шахед» («Герань-2») патрапілі па нафтабазе ў горадзе Крапіўніцкі — абласным цэнтры Кіраваградскай вобласці, заявіў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Андрэй Райковіч, паведамляе Бі-бі-сі.

Паводле ягоных звестак, нафтабазу атакавалі тры дроны-камікадзэ, абышлося без ахвяр, «ліквідацыя наступстваў прылёту пачалася адразу», інфармацыя пра шкоду ўдакладняецца.

У ноч на сераду некалькі рэгіёнаў Украіны, у тым ліку Кіеўская вобласць, падвергліся чарговаму масіраванаму ўдару. У Кіеве ўлады заявілі, што сродкі СПА змаглі збіць усе беспілотнікі.

Паветраныя сілы Украіны заявілі, што ў начной атацы ўдзельнічала 26 «Шахедаў», 21 з іх быў збіты. Сем з іх, па даных рэгіянальных уладаў, былі збітыя ў Днепрапятроўскай вобласці. У Дняпры беспілотнік усё ж трапіў у адміністрацыйны будынак, паведамляў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак.

У Запарожжы, паводле інфармацыі мясцовых уладаў, разбураны прыватны дом, яшчэ 40 пашкоджана. Ці звязана гэта з начной атакай «Шахедаў», не ўдакладняецца.

Расійскі бок пакуль ніяк не каментаваў паведамленні аб новай серыі ўдараў па Украіне. Кіеў быў атакаваны трэці раз за апошнія шэсць дзён.

Гэтай жа ноччу, магчыма, украінскія беспілотнікі атакавалі вайсковы аэрадром у Бранскай вобласці і рэзервуар з палівам у Краснадарскім краі Расіі, там адбыўся моцны пажар.

Чытаць таксама:

Расіяне атакавалі Кіеў «Шахедамі». Усе варожыя дроны былі збітыя

Каментары

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць