Вайна1616

Два амерыканскія эксперты прапанавалі свой мірны план для Украіны. Некаторыя яго пункты шакуюць

Ва ўплывовым амерыканскім часопісе Foreign Affairs выйшаў артыкул Л. М. Ховард (Lise Morjé Howard) — прафесаркі міжнародных адносін Джорджтаўнскага ўніверсітэта і М. О'Хэнлан (Michael E. O’Hanlon), аналітыка па пытаннях бяспекі Брукінгскага інстытута.

Фота: AP

Артыкул у пэўным сэнсе адлюстроўвае дэбаты амерыканскай замежнапалітычнай супольнасці пра магчымасці заканчэння вайны і ўмовы ўсталявання трывалага міру пасля канфлікту.

Асноўныя тэзісы артыкула.

1. Доўгатэрміновая мэта канфлікту — увесці Украіну ў «дэмакратычны свет і яе ўмацаванне, каб яна магла супрацьстаяць будучай агрэсіі. Таксама яна патрабуе нейкай заходняй вайсковай дапамогі».

2. Пры гэтым, як лічаць аўтары, нельга ісці следам за жаданнем Кіева пераканаўча перамагчы Расію. Яны лічаць, што Украіна мае перамагчы ў вайне так, каб Расія магла змірыцца з уласным паражэннем. Занадта вялікае паражэнне патэнцыйна небяспечнае, бо прыніжаная і пастаўленая на калені Расія ізалюецца ў сваёй нянавісці да Захаду і будзе імкнуцца да рэваншу.

3. Трэба перамагчы рэжым Пуціна і ініцыяваць пазітыўныя працэсы ў Расіі, звязаныя з развітаннем з імперскімі фантазіямі. Гэта азначае, што перамога не роўная паражэнню Расіі.

4. Аўтары прапануюць стварыць новую арганізацыю пад назвай «Атлантычна-Азіяцкая супольнасць бяспекі» (AASC), якая будзе гарантаваць бяспеку і аднаўленне Украіны. У гэтую кааліцыю могуць увайсці як краіны НАТА, так і ахвотныя краіны Азіі. З яе ўдзельнікаў нельга выключаць і Расію, пры ўмове што тая зменіцца і не будзе больш дзяржавай, якая імкнецца пераглядзець міжнародны лад.

5. Нязвыклая прапанова аўтараў: «Кантраляваць і забяспечваць бестэрміновую прысутнасць заходніх войскаў на ўкраінскай зямлі». Гэтыя войскі, як членаў НАТА, так і краін, якія не ўваходзяць у блок, маюць сачыць за дзеяннямі расійскай арміі і навучаць Узброеныя сілы Украіны, дапамагаць у дэмабілізацыі і сачыць за выкананнем мірных пагадненняў.

6. Вайсковы кантынгент ва Украіне можа ўзначаліць афіцэр не з краіны НАТА — магчыма, з Індыі ці іншай нейтральнай дзяржавы. Але ў яго складзе маюць быць і войскі ЗША, бо нішто, апроч вайсковай прысутнасці ЗША, не ў стане забяспечыць дэмакратычнай будучыні Украіны.

Каментары16

  • ром
    06.05.2023
    и якия пункты шакують??
    западу надо как то продолжать воровать далее с помощью россии... поэтому и не нужно сильное поражение)) аля-новый чубайс всех устроит))
  • Улад
    06.05.2023
    Што тут можа шакаваць? План рэальны. 
    Да таго ж гэты план даўно прапанавалі ЗША.
    Украіна у межах 1991 года. 
    Украіна не ідзе на тэрыторыю РФ.
    Ваенная дапамога Украіне у выглядзе тэхнікі і зброі. Фінансамі таксама.
    Галоўнае у гэтых разважаннях - якія людзі у РФ займуць Крэмль.
  • дочка Максима Дизайнера
    06.05.2023
    до следующих выборов президента Украины осталось меньше года...
    Зеленский в предвыборных речах обещал закончить войну на Донбассе

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуску пад міжнароднай абаронай адлічылі з польскай паліцэальнай школы, бо яна не змагла пацвердзіць атэстат5

Колькі расійскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў Беларусі

Не далі прымераць бялізну, бо заканадаўства нібыта гэта забараняе. Але аказалася, што такіх правіл няма4

Марына Ментусава расказала, каго лічыць сэкс-сімвалам Беларусі38

«Ну і сядзі, рохкай далей». Невядомы засмуціўся, калі не здолеў падмануць беларуса ў інтэрнэце4

У Беларусі забаранілі «Казкі» Пушкіна, выдадзеныя «Умкай»2

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш15

У Мексіцы шукаюць прастытутку з Расіі, якая пакінула дзіця адно дома і паехала ў клуб. Хлопчык памёр ад голаду2

Следчы камітэт пагражае беларусам, якія за мяжою ўдзельнічаюць у акцыях супраць рэжыму 25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →